Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/130

Гэта старонка не была вычытаная

інш.[1] І там і тут адступленні ад друкаванага тэксту Скарыны выражаюцца толькі ў правапісе. Але калі ў адных выпадках выступае строгае перайманне арыгіналаў, то ў іншых выпадках выяўляецца больш ці менш свабоднае абыходжанне з імі. У гэтых адносінах з'яўляюцца характэрнымі спісы гр. Талстова, І, № 62 і ІІ, № 51, дзе кнігі Скарыны спісаны разам з павучэннямі Іаана Златауста, Грыгорыя Багаслова, Яфрэма Сірына з вытрымкамі з Пралогу і Пацерыкаў. У першым спісе, у якім лічацца кнігі «Йов», «Притчи», «Екклесиаст» і «Преумудрость», імя Скарыны заменена імем перапісчыка Васілія Жутаева з г. Яраслаўля (Галіцыя), які, падобна Скарыне, імянуе сябе «доктарам у лекарскіх навуках» і называе дату «перакладу» памянёных кніг 1568 годам. Выдаючы працу Скарыны за сваю, перапісчык у канцы прадмовы да кнігі «Иова» заяўляе: «протож я Василий Жугаев сын з Ярославля, в лекарских науках доктор, знаячи сее иже ест наивышшая мудрость размышление смрти и познание самого себе и вспоминание наприидущи речи, казал есми списати (у Скарыны «тиснути». — М. А.) книгу светого Иова рускым языком богу к чти и людем посполитым к научению». У другім спісе, які ўключаў чатыры кнігі Царстваў, перапісчык захаваў і імя Скарыны, змяніўшы толькі выраз «братия моя Русь люди посполитые» на «братия моя православные крестьяне»[2].

У рускай рукапіснай традыцыі захавалася некаторая колькасць біблейскіх кніг, якія, магчыма, адносяцца да страчаных частак скарынінскага перакладу поўнай бібліі, як лічаць многія даследчыкі на падставе аналізу мовы захаваўшыхся рукапісных зборнікаў і мовы перакладаў Скарыны. Сюды адносіцца перш за ўсё рукапіс 1575 г. з імем Дзімітрыя з Зенкова (захавалася ў Львоўскім Святаануфрыеўскім манастыры). У гэтым рукапісу ёсць наступныя біблейскія кнігі: пяць кніг Маісеевых, «Иисус Навин», «Судей», «Руфь», чатыры кнігі Царстваў, дзе кнігі

  1. Да ліку такіх жа спісаў П. В. Уладзіміраў адносіць яшчэ некалькі рукапісаў ХVІІ ст. з прадмовамі самога Скарыны, якія ён бачыў у Маскоўскай сінадальнай бібліятэцы, Румянцаўскім музеі і ў бібліятэцы гр. Уварава (гл. больш падразбязна ў яго сачыненні «Доктор Фр. Скорина», стар. 219).
  2. П. В. Владимиров. Доктор Франциск Скорина, его переводы, печатные издания и язык, стар. 219-220; М. П. Строев. Словарь библиографический. «Записки император. Академии наук, т. 41, кн. 1-2, Спб, 1882, стар. 262.