Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/131

Гэта старонка не была вычытаная

«Паралипоменон» і пачатак малітвы Манасіі. Пасля «Пятикнижия Моисеева» ёсць прыпіска: «Доконаны соуть пятыи книги Моисеовы божиею помощию... 1575 (года)... Дмитро из Зенкова, писарчик»[1]. Працягам гэтага зборніка з'яўляецца рукапіс М. П. Пагодзіна, № 85 (пісаны ў 1577 г. «в неславнем же граде Маначыне»). Яна пачынаецца з малітвы Манасіі, пасля чаго ідуць усе астатнія кнігі Старага завета, за выключэннем «Псалтири» і заканчэння «Маккавеев». Гэтыя два рукапісы змяшчаюць «рускі» пераклад усіх кніг Старага завета, якія з боку мовы супадаюць з тымі біблейскімі кнігамі, якія былі перакладзены і надрукаваны Скарынаю. Яшчэ Я. Ф. Галавацкі ўстанавіў паўнейшае падабенства «Пятикнижия Моисеева» па Львоўскаму спісу і ў перакладзе Скарыны і выказаў у сувязі з гэтым думку аб тым, што Скарына пераклаў на «рускую» мову ўсе кнігі бібліі. Следам за тым П. В. Уладзіміраў даказаў, што дзве кнігі «Паралипоменон», якія знаходзіліся ў Львоўскім рукапісу, і ў зборы М. П. Пагодзіна — кнігі «Ездры», «Товия», першая кніга «Маккавеев» (няпоўная), якіх няма сярод друкаваных кніг Скарыны, маюць шмат агульнага з апошнімі ў прыёмах перакладу з чэшскай бібліі 1506 г.[2]

Далей, звяртае на сябе ўвагу данае Ліндэ ўказанне аб рукапіснай бібліі, якая захоўвалася ў пачатку ХІХ ст. у бібліятэцы Варшаўскага універсітэта[3]. У змесце гэтай кнігі пералічаны ўсе кнігі Старага і Новага завета, з якіх, паводле даных Ліндэ, захаваліся толькі кнігі Старага завета, ад «Пятикнижия Моисеева» і да «Иисуса Сирахова» ўключна. У канцы «Пятикнижия Моисеева» ёсць наступная прыпіска: «Божей помощью, повелением же и пильностию худаго человека на имя Луки в неславнем граде Тернополе, лета 1596»[4]. Такая ж пры-

  1. П. В. Владимиров. Доктор Франциск Скорина, его переводы, печатные издания и язык, стар. 221; Ю. И. Тиховск и й. южнорусский библиограф. кодекс Луки ИЗ Тернополя. Труды двенадцатого археологич. съезда в Харькове, 1902 г., т. ІІІ, М., 1905, стар. 337.
  2. П. В. Владимиров. Доктор Франциск Скорина, его переводы, печатные издания и язык, стар. 222.
  3. П. Кепен гаворыць, што ён асабіста бачыў у Варшаўскай нацыянальнай бібліятэцы гэты пераклад Старага завета, «коего некоторые книги совершенно сходствуют с переводом Доктора Скорины».
  4. Ю. І. Ціхоўскі лічыць, што рукапіс Лукі Тернопальскага ёсць «на ¾ копія і пераробка друкаваных выданняў Скарыны» (Труды двенадцатого археологич. съезда в Харькове, 1905, т. ІІІ, стар. 137).