Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/132

Гэта старонка не была вычытаная

піска ёсць і ў рукапісу М. П. Пагодзіна, што ўказвае на агульную крыніцу паходжання абодвух спісаў — пераклады Скарыны.

Вельмі блізка да пагодзінскага рукапісу стаіць таксама рукапіс XVІ ст. Віленскай публічнай бібліятэкі (№ 47), у якім ёсць кнігі «прарокаў» з прадмовамі да іх. Як устанавіў П. В. Уладзіміраў, падабенства паміж абодвума рукапісамі (якія у сваю чаргу маюць шмат агульнага з Астрожскай бібліяй 1580-1581 гг.) грунтуецца «не на перайманні, а на незалежным адзін ад другога паходжанні з агульнай крыніцы, якой і мог быць пераклад Скарыны. Можа быць у пагодзінскім рукапісе мы маем больш блізкі да перакладу тэкст прарокаў Исайі, Іерэміі і Іезекііля»[1].

Адзначаючы ўплыў выданняў Скарыны на беларускую, украінскую і рускую пісьменнасць XVІ-XVІІ стст., нельга, нарэшце, не звярнуць увагі на «рускія» пераклады «Евангелий» — Перасопніцкі рукапіс чатырохевангелля[2] і друкаванае «Евангелие», выданае В. Цяпінскім.

Першае «Евангелие», различанае на шырокія колы ўкраінскага праваслаўнага насельніцтва, як і біблейскія кнігі Скарыны, выкладзена на «простую мову» і падобна на іх прыпіскамі-пасляслоўямі. Вышэй было адзначана, што свае кнігі Скарына прызначаў «людем посполитым к доброму навчению», «к науце людем посполи-

  1. П. В. Владимиров. Доктор Франциск Скорина, его переводы, печатные издания и язык, стар. 233. Для паўнаты карціны можна указаць яшчэ на рукапіс XVІ ст. гр. Талстова, І, № 23, у якім змешчан «Толковый Апостол», выпраўлены па «Апостолу» Скарыны, і на Віленскі рукапіс ХVІ ст., № 49, змяшчаючы «Толковую Псалтирь», тэкст якой выпраўлен па скарынінскай «Псалтири»; Ф. Дабранскі (Апісанне рукапісаў Віленскай публічнай бібліятэкі, царкоўнаславянскіх і рускіх, Вільна, 182, стар. 441-442) адносіць таксама да прац Скарыны і Віленскі зборнік XVІІ ст. з Супрасльскага манастыра (№ 262), у якім ёсць кнігі «Нова», «Руфь», «Псалтирь», «Песнь песней», «Екклесиаст», «Притчи», «Иеремии», «Даниила» и «Есфирь», а таксама Палею і іншыя дадаткі. П. В. Уладзіміраў аднак, аспрэчвае гэтае сцвярджэнне (з якім быў, між іншым, згодзен і Я. Карскі, гл. яго «Обзор звуков», 1886, стар. 161), лічачы, што пераклад усіх названых кніг гэтага рукапісу, за выключэннем «Псалтири», зроблен з яўрэйскага тэксту. Толькі ў «Псалтири» и часткова ў «Притчах» можна заўважыць уплыў Скарыны. Ужо ў пачатку зборніка змешчана поўнасцю прадмова Скарыны да «Псалтири» з яго імем (П. В. Владимиров, указ. твор, стар. 239, 241, 243).
  2. Перасопніцкае «Евангелие» узнікла на Валыні ў Перасопніцкім манастыры ў 1556-1561 гг.