Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/133

Гэта старонка не была вычытаная

тым рускаго языка» і да т. п. Гэтую ж тэндэнцыю праводзіць і перакладчык Перасопніцкага «Евангелия»: «С помощию божию... дописана ест прьшая часть... рукою многогрешного раба... именем Михаила Васильевича... богу в троици славимому ку чти и люду посполитому к доброй науце»; «дописана книга святого... Марка... богу ку чти и люду посполитому к доброй навуце»; «доконана книга... Луки... богу ку читану, а посполитым людем к доброму вырозумленю»; «за помочу божою ест свршена четвертая книга нового закона... для науки люду христианского»[1].

Як відаць, усе гэтыя чатыры прыпіскі — прадмовы адпаведна чатыром «Евангелиям» — вельмі нагадваюць заканчэнне прадмоў і пасляслоўяў Скарыны да біблейскіх кніг. «Перасопніцкае «Евангелие», — як сцвярджае П. П. Ахрыменка, — вельмі блізкае да друкаваных выданняў Георгія Скарыны». Але «нельга згадзіцца з думкай П. В. Уладзімірава, адзначае затым даследчык, — аб тым, што «ў Перасопніцкім рукапісу заключаецца пераробка скарынінскага перакладу». Перасопніцкае «Евангелие» ідзе далей перакладаў Г. Скарыны, яно яшчэ больш збліжаецца з жывой гутарковай мовай, радзей ужывае традыцыйныя царкоўнаславянізмы. Таму Перасопніцкае «Евангелие» трэба лічыць далейшым крокам па шляху барацьбы за «простую мову», не пераробкай, а творчым развіццëм традыцый выданняў Г. Скарыны. Прыкладна тое ж трэба сказаць аб Крэхаўскім апостале, Евангеллі Негалеўскага, «Песни песней» ва ўкраінскім перакладзе ХVІ ст. і іншых падобных помніках украінскай пісьменнасці гэтага перыяду, створаных прадаўжальнікамі справы Г. Скарыны на Украіне»[2].

Усе гэтыя даныя дазваляюць зрабіць два важныя вывады. Па-першае, можна дакладна сцвярджаць, што Скарына ажыццявіў пераклад усіх кніг Старага і Новага завета, але паспеў надрукаваць толькі частку іх і перш за ўсё тыя, якія, з яго пункту гледжання, маглі служыць адукацыйным і выхаваўчым мэтам. Амаль усе надрукаваныя ім кнігі бібліі да нас дайшлі, хоць усяго ў некалькіх экземплярах. Астатнія ж не выданыя ім тэксты былі выкарыстаны пазней перапісчыкамі побач з яго друкаванымі кнігамі. Гэты вывад знаходзіць пацвярджэнне і ва

  1. Гл. П. П. Ахрыменка. Да пытання аб уплыве Георгія Скарыны на ўкраінскую кніжнасць ХVІ ст., стар. 126.
  2. Там жа, стар. 126-127.