Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/134

Гэта старонка не была вычытаная

указаннях самога Скарыны. Так, у прадмове да «Апостала», тлумачачы свой выдавецкі план, ён гаворыць: «Главы же яко и во всех книгах библии Ветхого и Нового закона, мною на руський язык выложеных»[1]. Сваю біблію, як вядома, ён называе «библией зупольной», і у агульнай прадмове да яе дае агляд усіх кніг Старага і Новага завета.

Па-другое, прызначаныя для «братии Руси... людей посполитых к доброму научению» кнігі Скарыны атрымалі шырокае распаўсюджанне як на тэрыторыі Беларусі і Украіны, так і на тэрыторыі Расіі. А гэта абвяргае беспадстаўныя сцвярджэнні тых даследчыкаў, якія спрабавалі ў свой час прадставіць справу так, што выдавецкая дзейнасць Скарыны была нібыта лакалізавана вузкімі рамкамі Беларусі і яго кнігі (не праваслаўнага, моў, нанапрамку) «не карысталіся павагай» сярод славян, асабліва на «Маскоўшчыне». Гэтая памылковая думка, выказаная яшчэ І. Чыстовічам[2] і затым падтрыманая П. Зленка[3] і І. Навасадскім[4], была, нажаль, зусім нядаўна зноў паўторана ў рабоце Е. І. Кацпржак «История письменности и книги». Вось што гаворыць аб гэтым аўтар на старонцы 148: «У Маскоўскай дзяржаве выданні Скарыны, таксама як і кракаўскія выданні Швайпольта Феоля, не мелі распаўсюджання. Кнігі, хоць і на рускай мове, але надрукаваныя за рубяжом, не ўнушалі кансерватыўнаму рускаму духавенству давер'я ў адносінах дакладнасці тэксту».

Праўда, быў час, асабліва пры патрыярху Філарэце, калі ў Маскве і іншых рускіх гарадах «літоўскія» кнігі (г. зн. кнігі, выданыя ў Беларусі) не карысталіся адабрэннем. Але гэта быў часовы перыяд, які цягнуўся не-

  1. На падставе гэтага В. Сопікаў першы зрабіў наступны вывад: «После сего не должно сомневаться, что Скорина перевел всю библию, хотя по ныне полной еще не отыскано» (Опыт российск. библиографии, 1813, стар. 15). Да гэтай думкі пазней далучыліся П. М. Карамзін, І. Чыстовіч, Н. Астаф'еў, П. В. Уладзіміраў, Я. Карскі, А. В. Флароўскі і інш.
  2. И. Чистович. Очерк истории Западнорусской церкви, ч. 1, стар. 218; яго ж «История перевода библии на русский язык», выд. 2-е, Спб, 1899, стар. 13.
  3. П. Зленко. Празькі видання Скорины, «Книголюб» № 2, Прага, 1927, стар. 12.
  4. И. В. Новосадский. Возникновение печатной книги в России, «Иван Фёдоров, первопечатник», 1935, стар. 39.