Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/135

Гэта старонка не была вычытаная

калькі дзесяцігоддзяў, і ўжо з 30-х гадоў ХVІІ ст. яны пачалі зноў свабодна распаўсюджвацца ў Маскве і былі у многіх цэрквах і нават у келейнай казне самога патрыярха Філарэта[1].

Е. І. Кацпржак гаворыць, што кнігі Скарыны «не мелі распаўсюджання» у Маскоўскай дзяржаве, бо яны, моў, «не ўнушалі кансерватыўнаму рускаму духавенству давер'я ў адносінах дакладнасці тэксту». Але кнігі Скарыны не ўнушалі «давер'я ў адносінах дакладнасці тэксту» і прадстаўнікам беларускага і ўкраінскага кансерватыўнага грамадства (А. Курбскі, А. Сялява). І незалежна ад гэтага, як гавораць факты, яны карысталіся і на Украіне, і ў Беларусі велізарнай папулярнасцю; іх перапісвалі тут, іх пераймалі ўкраінскія і беларускія кніжнікі і друкары. Тое ж самае трэба сказаць і аб Маскоўскай Русі.

На іх долю выпаў асаблівы поспех, які можна растлумачыць:

a) тым, што яны з'яўляліся па сутнасці першымі друкаванымі кнігамі і былі выданы на мове, зразумелай як беларусам, так і рускім і ўкраінцам;

б) тым, што ў дзейнасці і творчасці Скарыны найбольш поўна і ярка ўвасобілася гістарычнае адзінства рускай, беларускай і ўкраінскай культур таго часу, якое вынікала з агульнасці паходжання брацкіх народаў.

І іменна таму частка дарэвалюцыйных рускіх даследчыкаў, адзначаючы агульнарускі характар дзейнасці Скарыны, лічыла, што «пачаткам гісторыі рускай кнігі» трэба прымаць 1517 год, першай агульнарускай друкарняй — пражскую друкарню Скарыны і «першынцамі рускага кнігадрукавання» выданні першага беларускага кнігавыдаўца[2]. А. Мілавідаў прама заяўляў, што Скарына «па ўсёй справядлівасці заслугоўвае назвы не толькі заходнерускага (г. зн. беларускага і ўкраінскага. — М. А.), але і ўсяе Русі першадрукара»[3]. Характэрна, што і П. В. Уладзіміраў лічыў Скарыну «першым рускім ву-

  1. Sbornіk fіlologіcký, v. ІІІ, sv. XІІ, стар. 225.
  2. Гл. Ф. И. Булгаков. Иллюстрированная история книгопечатания и типографского искусства, т. І, Спб, 1889; С. Ф. Либрович. История книги в России, ч. І, Спб-М., 1913 г; параўн. Русский библиограф. словарь (Сабанеев-Смыслов), Спб, 1904, стар. 601.
  3. Христианское чтение, год ХХХІІІ, Верасень, Спб, стар. 359.