Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/137

Гэта старонка не была вычытаная

лагічнай работы, крытычнага аналізу, праверкі сцвярджэнняў, выказванняў, цытат, спасылак і да т. п. ады гралі значную ролю у далейшым перыядзе развіцця украінскай і беларускай літаратур, у прыватнасці палемічнай літаратуры канца XVІ — першай палавіны XVІІ стагоддзя»[1].

Аб кнігах Скарыны ведалі не толькі на Русі. Аб іх ведалі ў Малдавіі, Румыніі, Польшчы, Германіі і іншых краінах Заходняй Еўропы[2]. Яны былі настолькі дасканалыя ў мастацкіх і тэхнічных адносінах, што некаторы час з'яўляліся прадметам пераймання для лепшых майстроў кнігадрукавання (незалежна ад таго, ці былі яны па веравызнанню праваслаўнымі, католікамі або пратэстантамі). Так, напрыклад, у 60-х гадах ХVІ ст. іх пераймалі цюбінгенскія выданні Прымуса Трубера (Германія). Выдавец запазычыў у Скарыны шрыфт і некаторыя вялікія літары (асабліва Е, В, Ц, Ч, Ж, М). Аднак, як гаворыць П. В. Уладзіміраў, перайманне гэтае далëка ўступала арыгіналу. Выданні Скарыны пераймалі таксама некаторыя польскія выдаўцы. Сярод іх і езуіт Вуйко, які, карыстаючыся прыёмамі Скарыны, падзяліў свой Новы завет на «руские зачала»[3]. Спасылкі на біблейскія кнігі Скарыны сустракаюцца і ў некаторых заходнееўрапейскіх выдаўцоў. П. Кепен паведамляе, што «слаўны мнагаязычнік Theceus Ambrosіus у сваёй кнізе «Іntroductіo іn chaldaіcam lіnguam Sіrіacam, atque Armenіcam, et decem alіas lіnguas», выданай у 1539 г. у Павіі (Papіae), прыводзіць на рускай мове лацінскімі літарамі выпіску з скарынінскага перакладу другой кнігі Царстваў[4].

Асобныя кнігі Скарыны выдаваліся па некалькі разоў, што сведчыць аб вялікай іх папулярнасці. Так, «Псалтирь» у яго перакладзе — тая самая «Псалтирь», якая паслужыла прататыпам для наступных рускіх выданняў

  1. П. П. Ахрыменка. Да пытання аб уплыве Георгія Скарыны на ўкраінскую кніжнасць ХVІ ст., стар. 127.
  2. «Slovanka»>, Praga, 1814-1815, І, crap. 153-156 і ІІ, стар. 149152; A. Florovskіj, Fr. Skorіna et son actіvіté parmі les slaves, стар. 9.
  3. И. Козловский. Библиографические редкости, хранящиеся в Виленской публичной библиотеке, B3Р, 1870, кн. ІІІ, т. І, аддз. ІІ, стар. 89.
  4. П. Кеппен. Материалы для истории просвещения в России, 1826, стар. 152.