Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/138

Гэта старонка не была вычытаная

так званай «Учебной Псалтири», выйшла ў 1798 г. у Пачаеве восьмым выданнем.

Асаблівы ўплыў Скарына аказаў на развіццё беларускага кнігадрукавання. Гэта датычыць перш за ўсё нясвіжскіх выданняў С. Буднага і «Евангелия» В. Цяпінскага — выданняў, якія ў друкарскіх адносінах бліжэй за ўсё стаяць да скарынінскіх і з'яўляюцца іх далейшым прадаўжэннем. Як устаноўлена даследчыкамі, шрыфт нясвіжскага «Катехизиса» (1562) з'яўляецца перайманнем шрыфта Скарыны[1]. У канцы раздзелаў і загалоўкаў ужываецца той жа самы знак (двукроп'е з асобай рысачкай), які пастаянна сустракаецца ў Скарыны. Тое ж самае трэба сказаць і аб шрыфце «Евангелия» Цяпінскага, які ні ў чым не адрозніваецца ад віленскага шрыфта Скарыны. Тут сустракаюцца ў пачатку раздзелаў і загалоўках тыя ж самыя літары ў рамках, якія ёсць і ў скарынінскім «Апостоле» і «Малой подородной книжице». Яны, магчыма, перайшлі непасрэдна з віленскай друкарні Скарыны ва «убогую друкарню» В. Цяпінскага, а потым у друкарню братоў Мамонічаў. Будны і Цяпінскі перанялі не толькі шрыфт Скарыны. Яны карысталіся таксама і яго перакладамі кніг бібліі з напісанымі да іх прадмовамі і пасляслоўямі. Будны аб гэтым сам гаворыць у прадмове і заўвагах да Новага завета і ў «Obrona wіary». У нясвіжскім «Катехизисе» ён прыводзіць цэлыя вытрымкі з скарынінскіх выданняў, не называючы, праўда, імя свайго вялікага папярэдніка. Гэты «Катехизис», як і кнігі Скарыны, быў выдан на беларускай мове і ў тых мэтах: «богу ко чти и посполитым людем языка рускаго к наказанью и доброму научению». Аналагічны характар мае і «Евангелие» Цяпінскага, якое таксама надрукавана на беларускай мове і з'яўляецца часткова перайманнем скарынінскіх выданняў[2]. На палях гэтага «Евангелия» ёсць спасылкі на «Евангелие Московское, в недавних часех друкованное»[3], але перакладчык у той жа час спа-

  1. В. Сопиков. Опыт Российской библиографии, стар.ІІ.
  2. Гл. А. Будзіловіч. Рэцэнзія на кнігу П. В. Уладзімірава. «Записки император. Академии наук» № 3, Спб, 1892, стар. 3031; П. В. Владимиров. Научное изучение белорусского наречия, адбітак з «Киевских университетских Известий», 1898, стар. 14.
  3. На думку знаўцаў ананімных першадрукаваных выданняў, гэтае Маскоўскае «Евангелие» было надрукавана І. Фёдаравым у Маскве паміж 1564 і 1568 гг. (Гл. Отчет Императорской Публичной Библиотеки за 1886 г., стар. 29).