Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/140

Гэта старонка не была вычытаная

тэрна, што ў Віленскай «Псалтири» 1593 г. у прысвечанні Ляона Козміча Мамоніча свайму дзядзю Лукашу Іванавічу Мамонічу нібы паўтараюцца вядомыя словы Скарыны ў яго прадмове да пражскай «Псалтири» аб прызначэнні яе «детем малым» у якасці вучэбнага дапаможніка: «до научения людей и детей христианских», «младенцем доброхотящим учитися».

Установлен таксама ўплыў Скарыны на віленскую школу гравіравання. В. В. Стасаў адзначае у наступных віленскіх выданнях «мноства заставак і вялікіх літар, адціснутых тымі ж самымі дзеравячкамі, якія служылі Скарыне для яго Апостала і анонаў; угія павінны быць прызнаны блізкімі з іх копіямі, трэція перайманнямі»[1].

Скарына паклаў аснову вялікай і карыснай справе, якая знайшла моцны водгук у асяроддзі перадавых людзей таго часу і была расшырана і прыўмножана. Ужо ў другой палавіне XVІ ст. у беларускіх гарадах і мястэчках функцыяніравала рад друкарань. Адзначана, напрыклад, іх дзейнасць у Брэсце, Нясвіжы, Лоску, заблудаве, Слуцку, Заслаўі, Любчы і іншых «различных местех» дзе, паводле слоў гетмана Хадкевіча, «тщанием и попечением многих людей, промышлено есть, создавши варстати друкарския тиснуть»[2]. Асабліва інтэнсіўна працавала віленская друкарня Мамонічаў. Прыемна адзначыць, што тут у 1586 г. ужо была надрукавана «Краматыка славеньска языка».

У канцы XVІ ст. пачала працаваць друкарня віленскага праваслаўнага брацтва. У 1596 г. у ёй былі вы даны «Азбука» і «Грамматика словенска». Абедзве кнігі, аўтарам якіх быў Лаўрэнцій Зізаній, прызначаліся ў якасці вучэбных дапаможнікаў для брацкіх школ. Развіваючы далей думкі Скарыны, аўтар пісаў аб значэнні граматыкі наступнае: «Ключем бо ест отворяючи всем ум, к познанию в преправыи разум. По которой власне як по всходе пойдет, каждый если хочет всех наук дойдет».

  1. В. В. Стасов. Разбор рукописного сочинения г. Ровинского, 1864, стар. 39.
  2. Падрабязны пералік выданых у беларускіх друкарнях гэтага часу кніг гл. у П. Кепена (Материалы для истории просвещения в России, 1826) і ў Каратаева (Описание славянорусских книг, т. 1, Спб, 1883).