Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/143

Гэта старонка не была вычытаная

дзесяці друкарань: у Вільна, Мінску, Магілёве, Буйнічах, Куцейна, Ашмянах, Гродна, Полацку, Слоніме, Пінску, Любчы, Заслаўі і г. д. У гэтых друкарнях друкаваліся галоўным чынам палемічныя творы, кнігі рэлігійнага зместу.

У культурным жыцці Беларусі кнігадрукаванне мела велізарнае значэнне. Яно садзейнічала ўздыму нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа ў яго барацьбе супраць польска-каталіцкай агрэсіі, развіццю беларускай літаратурнай мовы, умацаванню культурных сувязей паміж трыма брацкімі народамі рускім, беларускім і ўкраінскім. Яно дало магутны штуршок да развіцця навук, антыцаркоўных, свецкіх поглядаў. З асяроддзя беларускага народа вылучаецца цэлы рад выдатных людзей, якія праявілі сябе ў галіне навукі, літаратуры, філасофіі і грамадскай дзейнасці. Падобна Скарыне, яны стаялі блізка да вытокаў народнай культуры. Сярод іх у другой палавіне XVІ ст. асабліва выдзяляюцца такія таленты-самародкі, як С. Будны і В. Цяпінскі, у творчасці якіх ідэі гуманізму і рацыяналізма, ідэі адзінства і дружбы брацкіх славянскіх народаў, абвешчаныя Скарынаю, знайшлі сваё далейшае развіццё.

Дзейнасць Буднага і Цяпінскага праходзіла ва ўмовах абвастрыўшайся ў Беларусі рэлігійнай барацьбы паміж каталіцызмам, з аднаго боку, і праваслаўем і пратэстантызмам — з другога. Будны і Цяпінскі былі прыхільнікамі самага радыкальнага напрамку ў рэфармацыі — антытрынітарства і імкнуліся прыстасаваць яе лозунгі да барацьбы за народнасць, родную культуру і мову.

Пасля Скарыны Будны быў першым культурным дзеячом Беларусі, які выкарыстаў пры перакладзе і выданні кніг «св. писания» народную мову. Яго мова, якой яна выступае ў «Катехизисе», — сапраўды жывая мова з усімі фанетычнымі і марфалагічнымі асаблівасцямі тагачаснай беларускай мовы[1]. І характэрна тое, што тут, у «Катехизисе» (у прысвячэнні князям Радзівілам) Будны выстаўляе на першы план не пытанні рэлігійнай прапаганды, а з усёй сілай узнімацыяльнае пытанне, настойваючы асабліва на захаванні і развіцці роднай беларускай мовы, якую ён называў «славным здавна далеко росширеным словеньским языком». Звяртаючыся да

  1. Гл. У. Пічэта. Стварэнне беларускага народа. «Вопросы истории» № 5-6, 1946, стар. 27.