Радзівілаў, ён павучае іх, каб яны сваім прыкладам аказвалі дапамогу народу ў яго барацьбе за захаванне роднай культуры і мовы. «Абы ся ваши княжацские милости, — гаворыць ён, — не только в чужеземских языцех кохали, але абы ся теж ваши княжацские милости того здавна славного языка словенского размиловати и оным бавити рачили: слушная бо речь ест, абы ваши княжацские милости того народу язык миловати рачили, в котором давные предки и их княжацкие милости панове отци ваших княжецских милости славне преднейшие преложеньства несуть»[1].
Разам з тым Будны выступаў гарачым змагаром за адзінства ўсіх славянскіх народаў. Ён падкрэсліваў, што і рускія, і палякі, і чэхі — славяне і павінны беражліва ахоўваць сваю славянскую спадчыну. Трэба адмовіцца ад сляпога пераймання ў іншакраінцаў і больш увагі аддаваць развіццю сваёй культуры на роднай мове. Выступаючы за раўнапраўе ўсіх моў, Будны пісаў: «глупствам з'яўляецца пагарджаць мовай адной краіны і зносіць да нябёс мову другой»[2]. Ён клейміць ганьбай тых з славян, якія «пагарджаючы сваёй мовай, пераймаюць словы у немцаў або італьянцаў»; у сувязі з гэтым гаворыць ён, «наша мова, нядаўна такая славутая, што яе не адважваўся хаяць сам папа, цяпер вельмі падае, а мовы лацінская і італьянская разам з нямецкай у нас бяруць верх»[3].
Буйнейшы ідэолаг рэфармацыі і гуманізму ў Беларусі і Літве, Будны быў вельмі пладавітым і таленавітым пісьменнікам. Яму належыць цэлы рад перакладных, а таксама арыгінальных твораў (палітычных і філасофскіх трактатаў), у якіх ён творча развіў асноўныя ідэі Скарыны, пераўзышоў яго па смеласці і арыгінальнасці думкі, узняўшыся на такую вышыню, што яго погляды сталі арэнай бітваў заходнееўрапейскіх рэфарматараў у другой палавіне XVІ ст.
Свабодная і незалежная думка Буднага з усёй сілай вілася ў крытыцы ім царквы, духавенства. У прад-