Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/146

Гэта старонка не была вычытаная

якой надрукаваў перакладзенае ім на тагачасную беларускую мову «Евангелие». Да гэтага «Евангелия» ён напісаў прадмову, якая па свайму зместу выходзіць далёка за рамкі звычайных прадмоў да рэлігійных кніг. У ёй аўтар узнімае важнейшыя пытанні грамадска-палітычнага жыцця Беларусі таго часу і асабліва пытанне аб гістарычным лёсе беларускай народнасці.

Цяпінскі выступіў з асуджэннем успрыймальнасці мясцовых феадалаў да апалячвання і акаталічвання, з крытыкай своеасаблівых зачаткаў расісцкай тэорыі, у прапагандзе якой асабліва вызначаўся ў той час езуіт П. Скарга, злейшы вораг беларускага народа. Скарга злосна паклёпнічаў на славян (рускіх, украінцаў, беларусаў), адмаўляў наяўнасць у іх культурных традыцый, здольнасці да навуковага мыслення. У працілегласць яму Цяпінскі развіваў канцэпцыю аб выдатнай ролі славян у гісторыі грамадства. Ніякіх падстаў, сцвярджаў ён, прыніжаць славянства: «Гды бо бы не рекучи в часы давние посмотрели, яко то был зацный, славный, острый, довстипный народ их умеетности и яко многократ постронние ученые народы их мудрость мусели похвалять и о вшем се от них учить».[1]

Самай моцнай галіной «славного» і «довстипного» народа славянскага, паводле сцвярджэння Цяпінскага, з'яўляецца рускі народ. «А што может быть прироженого, адно не рус», гаворыць ён. Цяпінскі высока ставіць рускі народ сярод іншых «наученших народов», праслаўляе яго мінулае, указвае на заслугі ў развіцці сусветнай культуры. Рускія, паводле яго слоў, ні ў чым не ўступаюць як народам з высокай старажытнай культурай (напрыклад, народам Лівіі, Анціхіі, Пентаполіі, Сіцыліі, Месапатаміі, Палесціны, Фінікіі, Індыі), так і суседнім «хрысціянскім народам» (немцам, французам, англічанам, іспанцам, палякам і г. д.)[2].

Ідучы па слядах Скарыны, Цяпінскі звяртае галоўную ўвагу не на рэлігійныя пытанні, а на пытанні культурнавыхаваўчага і адукацыйнага характару. Як чалавек верацярпімы, ён лічыў, што тое ці іншае рэлігійнае веравызнанне з'яўляецца асабістай справай кожнага чалавека. Сваё «Евангелие» ён прызначаў не столькі для вы-

  1. «Предмова Василей Тяпинский зацной манархии словенской», л. 3.
  2. Там жа.