Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/147

Гэта старонка не была вычытаная

святлення рэлігійных «ісцін», колькі для адукацыйных і культурных мэт: «не одно для лепшее их вери (праваслаўнай.-М. А.), же се не новое што... але теж и для лепшого им розсудку, надто и для их самих цвиченя»[1]. Ён разглядаў яго як «суму науки детей», як вучэбны дапаможнік, які з'яўляецца толькі першапачатковай ступенню «ку можнейшим наукам..., ку статочному розсудку и ку умеетности»[2].

Падобна Скарыне, Цяпінскі быў палымяным патрыётам сваёй Радзімы. Ён адчувае непарыўную сувязь з беларускім народам, яго культурай. Выступаючы супраць іншаземнага ўплыву, ён заклікае самастойна развіваць сваю нацыянальную культуру, клапаціцца аб будаўніцтве школ у Беларусі, аб пашырэнні адукацыі сярод простага люду на роднай мове. Як сапраўдны беларус, ён ганарыцца плёнам старажытнарускай культуры і стараецца выхаваць у свайго народа патрыятычныя пачуцці, удзячнасць і любоў да Радзімы.

Творчасць Буднага і Цяпінскага з'яўляецца далейшым развіццём перадавых поглядаў Скарыны. Нягледзячы на тое, што яны належалі да розных веравызнанняў, паміж імі, аднак, не самая блізкая і непасрэдная сувязь. Глыбокі патрыятызм, бязмежная адданасць свайму народу, вялікая любоў да роднай культуры, да асветы і ведаў, вальнадумства і барацьба супраць царкоўнага светапогляду, а таксама іх гераічнае, поўнае працы і нястач жыццё вось тое агульнае, што характэрна як для Скарыны, з аднаго боку, так і для Буднага і Цяпінскага — з другога.

* * *

У гісторыі развіцця беларускай культуры творчасць Скарыны склала цэлую эпоху. Ён паклаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню, якое з цягам часу ператварылася у магутны фактар пашырэння пісьменнасці і барацьбы супраць царкоўнага цемрашальства. Разам з тым ён аказаў уплыў на развіццё кнігадрукавання ў Расіі і на Украіне. Ён быў першым беларускім мысліцелем, які

  1. «Предмова Василей Тяпинский зацной манархии словенской», л. 2.
  2. Там жа.