значнай работы аб Скарыне. Часцей за ўсё гэта былі або рэцэнзіі на кнігу П. В. Уладзімірава, аўтары якіх выказвалі свае меркаванні адносна характару дзейнасці Скарыны і яго веравызнаўчых пазіцый, часам прама працілеглыя канцэпцыі П. В. Уладзімірава[1], або асобныя невялікія артыкулы, у якіх у асноўным пераказваліся думкі П. В. Уладзімірава[2]. Праўда, за гэты час у замежных архівах было знойдзена некалькі вельмі важных дакументаў аб Скарыне. Так, у 1892 г. у „Журнале Министерства Народного Просвещения“ (№ 4, аддз. 2) І. Шляпкін апублікаваў арыгіналы актаў Падуанскага універсітэта, пацвердзіўшы тым самым меркаванне П. В. Уладзімірава аб тым, што Скарына мог дактарызавацца, магчыма, у Італіі або ў Чэхіі. Аб гэтым жа паведамляе і польскі гісторык С. Віндакевіч у рабоце Materyaly do historyi polaków w Padwie[3]. У 1918 г. А. В. Мілавідаў надрукаваў у „Известиях русского языка и словесной Академии наук“ (т. XXII, кн. 2, Петраград) новыя дакументы аб знаходжанні Скарыны на службе пры двары герцага прускага. Дзякуючы гэтым публікацыям даныя аб жыцці і дзейнасці Скарыны значна расшырыліся.
У паслякастрычніцкі перыяд, калі Беларусь упершыню ў гісторыі атрымала сваю дзяржаўнасць, пачынаецца новы этап у вывучэнні спадчыны Скарыны. У гэты час адна частка інтэлігенцыі, цесна звязаўшая свой лёс з народам, з новым грамадскім ладам, уключаецца ў актыўную распрацоўку гісторыі беларускай культуры на аснове марксісцка-ленінскіх прынцыпаў; другая частка, якая выступіла супраць кастрычніцкіх заваёў, у падтрымку буржуазнага ладу, прадпрымае спробу паказаць
- ↑ Гл. рэцэнзіі А. І. Сабалеўскага ў ЖМНП, ч. CCLIX, 1888; А. Пыпіна ў „Вестнике Европы“, кн. 5, т. III, Спб, 1888 А. Сцяповіча ў „Киевской старине“, т. XXIV, 1889; А. Будзіловіча ў „Отчете о тридцать втором присуждении наград графа Уварова“, Спб, 1892 і інш.
- ↑ Напрыклад, артыкулы: И. Евсеев. Очерки по истории славянского перевода библии, „Христианское чтение“, 1913, февраль-март, Спб; Е. Карский. Доктор Франциск Скорина, „Чырвоны шлях“ № 3-4, Петраград, 1918 г. і да т. п.
- ↑ Archiwum do dziejów literatury i oświaty w Polsce, T. VII, Kraków, 1892.