выказана, як мы адзначалі, яшчэ ў ХІХ ст. Я. Галавацкім, а затым паўтаралася ў розны час І. Чыстовічам, А. Будзіловічам, І. Франко, І. Яўсеевым, М. Спяранскім, А. Харэвічам. Пазней аб гэтым многа пісалася на старонках часопіса «Jskry Skarynу», які выходзіў у Празе у перыяд з 1931 па 1935 г. Пры гэтым аўтары змяшчаемых у часопісе артыкулаў у трактоўцы данага пытання даходзілі да абсурду. Яны, напрыклад, заяўлялі, што падобна таму як Я. Гус паклаў асновы чэшскаму хрысціянству, М. Лютэр — нямецкаму, а Кальвін — швейцарскаму, так Скарына паклаў пачатак асобаму беларускаму хрысціянству, якое, на іх думку, з'яўляецца «адвечным шляхам жыцця».[1]
Чатырохсотгоддзе беларускага друку было адзначана не толькі ў Савецкай Беларусі. У 1925-1926 гг. некалькі работ, прысвечаных гэтай важнай гістарычнай падзеі, звязанай з імем Скарыны, выйшла ў Вільна і Львове. Але не ўсе яны аб'ектыўныя ў ацэнцы асобных палажэнняў. Асабліва тэндэнцыйная рэцэнзія польскага гісторыка Г. Лаўмянскага на брашуру Ад. Станкевіча «Доктар Францішак Скарына-першы друкар беларускі» (Вільна, 1925)[2]. Рэцэнзент усяляк стараецца зменшыць значэнне Скарыны ў развіцці беларускай культуры. Ён гаворыць, што беларускага першадрукара нельга лічыць гуманістам, перадавым барацьбітом за асвету народаён не быў нават падрыхтаван да ўспрыняцця ідэй гуманізму. Скарына, гаворыць далей Лаумянскі, «ні у чым не вызначыўся на арэне інтэлектуальнай дзейнасці», калі не лічыць яго «дзейнасці выдавецкай». Але і гэта зусім не яго заслуга, а заслуга каталіцкіх манахаў. І «не з ідэйных меркаванняў заснаваў ён сваю друкарню, аз чыста камерцыйных інтарэсаў». На думку рэцэнзента, недарэчным будзе нават ставіць пытанне аб патрыятызме Скарыны, які, моў, «спецыяльна жангліраваў» словамі «братия моя Русь», «люди посполитые рускаго языка» для таго, каб стварыць сабе «папулярнасць», а сваім выданням забяспечыць збыт.