Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/18

Гэта старонка была вычытаная

Г. Лаўмянскаму хочацца, каб Скарына быў абавязкова католікам і для абгрунтавання свайго жадання ён выстаўляе часам прама-такі недарэчныя аргументы, сцвярджаючы, напрыклад, што калі б Скарына быў праваслаўным, то у яго не зарадзілася б і думка аб друкаванні бібліі на роднай мове. Г. Лаўмянскі нават не можа зразумець, што калі б Скарына быў католікам (дагматыкам), то ён тым больш не стаў бы друкаваць біблію для праваслаўнай „братии Руси“ на мове, блізкай да жывой народнай мовы. Відаць, Скарына, будучы перадавым для свайго часу чалавекам, сумеу у даным выпадку ўзняцца над рэлігійнымі інтарэсамі, падпарадкаваўшы іх інтарэсам нацыянальным.

З выйшаўшых за граніцай у гэты час работ аб Скарыне асаблівую ўвагу звяртае на сябе рэцэнзія М. Вайцахоўскай на кнігу Л. Абрамовіча („Cztery wіekі drukarstwa w Wіlnіe“ (Вільна, 1925)[1]. Рэцэнзія гэтая характэрна тым, што ў ёй паведамляюцца новыя даныя аб жыцці Скарыны ў перыяд 1529—1532 гг., калі ён знаходзіўся на службе пры двары віленскага епіскапа на пасадзе ўрача і асабістага сакратара. Змест гэтай рэцэнзіі быў выкладзен у выйшаўшым у 1928 г. у Мінску зборніку дакументаў па гісторыі Беларусі XVІ ст. пад назвай „Беларускі Архіў“ (т. ІІ).

Рад каштоўных думак аб выданнях Скарыны і яго ролі ў гісторыі развіцця перадавой беларускай культуры быў выказан М. Доўнар-Запольскім у яго артыкуле „Да юбілею беларускага кнігадруку“ („Гістарычна-археалагічны зборнік“ № 1, Мінск, 1927), У. Пічэтай у артыкулах „Дзве культуры на Беларусі“ („Советское строиттельство“ № 3-4, Мінск, 1928) і „Стварэнне беларускага народа“ („Вопросы истории“ № 5-6, 1946), Т. Ламцёвым у артыкуле „Скарына як пачынальнік літаратурнай мовы“ („Беларусь“ № 3, 6, 1945), І. Ільюшыным у артыкуле „Аб некаторых пытаннях гісторыі грамадскай думкі на Беларусі“ („Бальшавік Беларусі“ № 6, 1948), У. Перцавым у артыкуле „Грамадская дзейнасць і светапогляд Г. Скарыны“ („Известия АН БССР“ № 6, 1948), П. П. Ахрыменка ў артыкуле "Да пытання аб уплыве Георгія Скарыны на ўкраінскую кніжнасць XVI

  1. Гл. „Kwartalnіk hіstoryczny“, т. XL, we Lwowe, 1926, стар. 473—475.