Гэта старонка не была вычытаная
каторым дыскусійным пытанням па гісторыі грамадскай думкі ў Беларусі. Апублікаваны затым артыкул У. М. Перцава «Грамадская дзейнасць і светапогляд Георгія Скарыны» з'явіўся першай спробай даць філасофскі аналіз прадмоў Скарыны з марксісцка-ленінскіх пазіцый. Такая спроба робіцца і ў восьмай главе «Нарысаў па гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі народау СССР» (т. 1, М., 1955).
У нашай невялікай па аб'ёму кнізе ставіцца задача даць агульную ацэнку дзейнасці Скарыны як вучонага і мысліцеля, раскрыць яго светапогляд і паказаць уплыў на далейшае развіццё кнігадрукавання і пісьменнасці ў усходніх славян.