Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/22

Гэта старонка не была вычытаная
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ І КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛАВІНЕ XVІ СТАГОДДЗЯ

Каб зразумець Скарыну, вызначыць яго месца і ролю ў гісторыі беларускай культуры, неабходна пазнаёміцца з той рэальнай абстаноўкай, у якой ён жыў і якая вызначала яго дзейнасць і творчасць.

Жыццё Скарыны склалася так, што значную частку яго ён правёў не ў Беларусі, а за граніцай — у Польшчы і Італіі, дзе ён вучыўся, і ў Чэхіі, якая двойчы дала яму прытулак і работу. Зразумела таму, што знаходжанне Скарыны за граніцай, дзе ён, безумоўна, быў у асяроддзі вучоных-гуманістаў, не прайшло для яго бясследна. Уплыў ідэй гуманізму адбіваецца і на характары яго дзейнасці і на светапоглядзе.

Аднак незалежна ад гэтага Скарына застаецца беларускім вучоным. Ён вырас на беларускай глебе; яго светапогляд фарміраваўся пад непасрэдным уздзеяннем класавай барацьбы і ідэйных плыней у Беларусі, і ідэалогія гуманізму пераламлялася ў ім скрозь прызму беларускай рэчаіснасці. Іменна асаблівасці развіцця беларускага грамадства, яго культурныя запатрабаванні вызначалі характар дзейнасці вучонага на карысць «братии своей Руси».

Скарына жыў у канцы XV і першай палавіне ХVІ ст. У краінах Заходняй Еўропы ў гэты перыяд у сувязі з развіццём таварна-грашовых адносін пачынаюць разБальвацца старыя феадальныя ўстоі, адбываецца працэс фарміравання буржуазных нацый і ўтварэнне буйных нацыянальных манархій. XV—XVІ стст. становяцца эпохай Адраджэння, бурнага развіцця навукі і тэхнікі,