Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/23

Гэта старонка не была вычытаная

літаратуры і мастацтва. Росквіт культуры быў звязан з узыходжаннем новага грамадскага класа — гарадской буржуазіі, якая ўвасобіла «далейшае развіццё вытворчасці і абмену..., асветы, сацыяльныя і палітычныя ўстановы»[1].

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі адбывалася ў іншых умовах. Ужо з канца ХІІІ ст., неўзабаве пасля таго, як Усходняя Русь аказалася заваяванай татараманголамі, тэрыторыя цяперашняй Беларусі падпадае пад уладу літоўскіх князёў; у XVІ ст. беларускія землі папіраюцца польскай каронай.

Пачынаючы з XІV ст., ва ўмовах цяжкага класавага і нацыянальнага прыгнёту адбываецца працэс фарміравання беларускай народнасці. На аснове росту гарадоў, развіцця рамяства, гандлю і сельскай гаспадаркі мацнеюць эканамічныя і культурныя сувязі паміж асобнымі абласцямі і раёнамі, знікаюць рэшткі родава-племянной адасобленасці і ўтвараецца этнічнае адзінства народнасці. Разам з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі адбываецца працэс фарміравання беларускай мовы, культуры. Мова фарміраваўшайся беларускай народнасці развівалася ў цеснай сувязі з развіццём рускай і ўкраінскай моў на адной лінгвістычнай аснове. Моўная блізкасць трох брацкіх народаў вызначала на працягу ўсёй гісторыі ўсведамленне адзінства ўсходнеславянскіх зямель, якое зарадзілася яшчэ ў Старажытнарускай дзяржаве-гістарычнай калыбелі рускага, украінскага і беларускага народаў. Нягледзячы на ўсю своеасаблівасць далейшага развіцця, брацкія народы захавалі назаўсёды ўсведамленне агульнасці свайго паходжання, мовы і культуры і пастаянна вялі барацьбу за ўз'яднанне ў адзінай дзяржаве.

У той час, як у краінах Заходняй Еўропы ўжо зараджаліся капіталістычныя адносіны, у Беларусі панавалі феадальныя парадкі. Важнейшы сродак вытворчасці — зямля з'яўлялася ўласнасцю феадалаў, феадальнай дзяржавы, царквы. Частка яе аддавалася на кабальных умовах сялянам, якія вялі самастойную гаспадарку, за што павінны былі адбываць паншчыну, плаціць аброкі розных відаў (дзякло, мезлева, серабшчызну), з'яўляцца пану на падмогу, так званую талоку, несці вартавую і

  1. К. Маркс и Ф. Энгельс. Соч., т. XVІ, ч. 1, стар. 441.