Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/24

Гэта старонка не была вычытаная

падворную павіннасці. Праца селяніна была асновай існавання феадальнага грамадства.

Такая сістэма гаспадаркі немінуча выклікала асабістую залежнасць селяніна ад памешчыка-пазаэканамічнае прымушэнне. «Калі б памешчык, -гаворыць У. І. Ленін, не меў прамой улады над асобай селяніна, то ён не мог бы прымусіць працаваць на сябе чалавека, які надзелен зямлёй і вядзе сваю гаспадарку»[1].


Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў ХV-ХVІ стст. ішло па лініі ўсё большага ўзмацнення феадальнай эксплуатацыі непасрэдных вытворцаў, па лініі паступовага іх закабалення. Прыгонніцкі гнёт ахопліваў з кожным дзесяцігоддзем усё больш шырокія групы сялян і набываў самыя жудасныя формы. У найбольш цяжкім становішчы знаходзілася «чэлядзь нявольная» — халопы, якія з'яўляліся ўласнасцю феадала. Блізка да іх па свайму юрыдычнаму становішчу стаялі людзі непахожыя», або «атчызныя», — асноўная група феадальназалежных сялян.

Да няпоўнасцю закабаленых сялян адносілася група «вольных пахожых людзей», якія захавалі права пераходу ад аднаго феадала да другога. Аднак гэты пераход быў магчымы толькі пасля сканчэння ўборачных работ і пры ўмове поўнага разліку з феадалам і ўплаты ўстаноўленай пошліны. Па «полацкаму звычаю» гэтыя «вольныя» людзі абавязаны былі ў пачатку ўжо XVІ ст. «два дни у неделю пригону служити с сохою, або с бороною, або с косою, о с топором, або жать»[2].

Адначасова з закабаленнем сялянства, з пагоршаннем яго матэрыяльнага становішча адбываецца ўмацаванне сацыяльных пазіцый паноў-шляхты, расшырэнне іх эканамічных і палітычных прывілей. Рашаючае значэнне тут мелі прывілей Казіміра 1447 г., Літоўскія статуты і іншыя заканадаўчыя акты XVІ ст., юрыдычна аформіўшыя закабаленне сялян. Шляхціц станавіўся маленькім неабмежаваным манархам у сваім уладанні, і «яго дом быў такой жа недатыкальнай святыняй, як алтар класічных багоў»[3]. Яму належалі не толькі ўласнасць селяніна, але і ён сам, і яго жонка, і дзеці. Ён мог

  1. У. І. Ленін. Творы, т. 3, стар. 158-159.
  2. Беларускі архіў, т. ІІ, №72.
  3. И. Чистович. Очерк истории Западнорусской церкви, т. 1, Спб, 1882, стар. 68.