купляць і прадаваць сваіх сялян, перасяляць з аднаго месца на другое і нават «караць вінаватых і непаслухмя ных... смерцю»[1].
На спіне селяніна трымалася ўся феадальная саслоўная іерархія. Штогадовыя дзяржаўныя падаткі, паборы і павіннасці ў карысць мясцовай адміністрацыі рабілі яго жыццё катаржным. Аб гэтым сведчаць шматлікія дакументы па гісторыі Беларусі. У 1522 г. жыхары Барысаўскай воласці, напрыклад, скардзіліся каралеве Боне на віленскага ваяводу Гаштольда і яго ўраднікаў за тое, што тыя наклалі на іх шматлікія паборы і даніны: віншчыну, пуцёўшчыну, мядовую даніну, узносы за выхад вясной у поле, пры выбары стараст і г. д.[2]
Яшчэ больш жахлівую карціну аграблення працоўных мас дае другі дакумент — ільготная грамата караля ад 2 кастрычніка 1511 г., у якой адзначаецца, што на імя караля «многакрат жалобы приходили» ад жыхароў многіх беларускіх валасцей. «... С таго великого драпежства и грабежу, прызнаецца кароль, — многие данники наши с тых волостей наших розошлися, а тые, которые ся еще остали, не только сполна дани нашое, але и половицы, от колька лет вжо, в каждый год не могут заплатити»[3].
Не менш бязлітасна грабіла, эксплуатавала сялян і гарадскі люд духавенства, пускаючы ў ход побач з грубым насіллем усякага роду падман, подкуп, шпіянаж, інтрыгі. Сучаснік Скарыны, вядомы рускі публіцыст М. Грэк у адной з сваіх работ пісаў, што папы і манахі «ўсякімі няпраўдамі і ліхвярствам стараюцца скапіць сабе золата і серабро, мораць сялян сваіх цяжкімі і няспыннымі работамі, аддаюць свае грошы ў рост бедным і сваім сялянам калі росты памнажаюцца, мучаюць гэтых беднякоў, забіраюць у іх маёмасць, выганяюць іх з сем'ямі з іх дамоў і нават з паселішчаў»[4]. Але калі М. Грэк пісаў у гэтым выпадку аб праваслаўным духавенстве, то