Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/26

Гэта старонка не была вычытаная

ў Беларусі побач з праваслаўнай царквой існавала ката ліцкая. Яна адыгрывала самую рэакцыйную ролю у прыгнечанні беларускага народа.

Як вядома, у сярэднія вякі царкве належала каля ⅓ усëй зямлі разам з прыгоннымі і залежнымі людзьмі. Царква з'яўлялася магутнай арганізацыяй, бо валодала велізарнымі багаццямі і мела разам з тым вялікую палітычную ўладу і маральную сілу. Духоўныя ўладыкі з'яўляліся не толькі буйнейшымі феадаламі-прыгоннікамі, але і пастаянна займаліся гандлёвай і ліхвярскай дзейнасцю. Яны былі найбольш прадпрыймальнымі фінансістамі. Апрача таго, за «службу господарскую» царкоўнікі атрымлівалі ад караля і князёў ва ўзнагароду цэлыя ўдзелы і воласці. Таму епіскапіі і манастыры нярэдка займалі асобы свецкія, якія не мелі ніякай духоўнай адукацыі і прызвання; іх вабілі туды багатыя царкоўныя і манастырскія маёнткі, бо галоўным стымулам для асоб, што прысвячалі сябе «службе божай», было шуканне прыбытковых месц. «Докупившись власти», яны жылі потым во всяком бесчинии» і «распущенстве», аддаючыся «садомской пагубе», «блудному об'ядению» і «упиванию безмерному»[1].

Імкненне да асабістага абагачэння прыводзіла духавенства да рознага роду злоўжыванняў: крадзежу, спекуляцыі, хабарніцтву. Нярэдка епіскапы прадавалі або закладвалі маёнткі сваіх кафедр, дарылі іх сваякам, ад давалі ў пасаг за дачкамі.

З вышэйшага духавенства бралі прыклад сярэднія і ніжэйшыя чыны. Вядомы гісторык Заходнерускай царквы І. Чыстовіч гаворыць, што як тыя, так і другія «самі першыя падавалі прыклад беспарадкаў сваёй карыслівасцю і хцівасцю і наогул сваім непрыстойным жыццём... Не горш і не лепш буйных магнатаў яны нападалі на суседнія маёнткі :, авалодаўшы імі, учынялі грабяжы і разбоі»[2].

У эпоху феадалізма, больш чым калі б там ні было, царква і дзяржава выступаюць у цесным саюзе. Калі матэрыяльнай апорай урада з'яўлялася войска, то яго маральнай апорай была царква. Яна ўсімі мерамі змага-

  1. Гл. Е. Грекулов. Нравы русского духовенства, стар. 29; АЗР, T. ІІІ, №. 3; T. ІV, № 17.
  2. И. Чистович. Очерк истории Западнорусской церкви, т. 1, стар. 205.