майстры. Гэтая група, знаходзячыся ў апазіцыі да гарадскіх вярхоў і выступаючы з патрабаваннем ўраўнання з імі ў правах, у сваю чаргу з'яўлялася эксплуататарам ніжэйшага слоя гарадскога насельніцтва — «чорных людзей». Асноўную масу гараджан складала трэцяя група — рамесныя падмайстры і вучні, чорнарабочыя і падзёншчыкі. Па ўмовах жыцця яны настолькі набліжаліся «да пралетарыята, наколькі гэта было наогул магчыма пры тагачасным ладзе прамысловасці і панаванні цэхавых прывілей...»[1]
У цэхавым ладзе быў поўнасцю праведзен, вынікаючы з самой прыроды феадалізма, падзел паміж аб'ядноўваемымі членамі данага цэха, дзе поўнаўладнымі гаспадарамі былі толькі майстры, якія бязлітасна прыгняталі падмайстраў і вучняў. Апошнія, будучы ў поўнай залежнасці, павінны былі выконваць не толькі усю вытворчую работу ў цэху, але і асноўную гаспадарчую работу на даму ў сваіх майстроў. Іх рабочы дзень на вытворчасці цягнуўся прыкладна з 3-4 гадзін раніцы да 7-9 гадзін вечара. Часта даводзілася працаваць без выхадных дзён[2].
Няроўнасць ва ўмовах матэрыяльнага жыцця, у правах і абавязках паміж майстрамі, з аднаго боку, і падмайстрамі і вучнямі, з другога, непазбежна прыводзіла да супярэчнасцей паміж імі, выклікала пастаянную барацьбу ўнутры цэха і паміж асобнымі рамяствамі. Гэтая барацьба выражалася ў розных формах: часам падмайстры і вучні цэлымі групамі ў арганізаваным парадку спынялі работу, дабіваючыся ад цэхавых старшын і майстроў задавальнення сваіх патрабаванняў.
У ХVІ ст. многія гарады Беларусі дабіліся мясцовага самакіравання, якое пазней стала вядомым пад назвай <Магдэбургскага права». Выражаючы інтарэсы выключна заможных гараджан, мясцовае самакіраванне не прывяло да колькі-небудзь сур'ёзных змен у сацыяльна-палітычным жыцці гарадоў. Нізы не атрымалі ніякіх правоў: матэрыяльнае становішча іх яшчэ больш пагоршылася ў сувязі з двайной эканамічнай эксплуатацыяй—з боку дзяржаўных улад і мясцовых купцоў—ліхвяроў.
Феадалы і вялікакняжацкая адміністрацыя амаль не лічыліся з гарадскім самакіраваннем. Яны гаспадарылі