Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/32

Гэта старонка не была вычытаная

у 1509 г. Сігізмунд І дае пісьмовы дазвол львоўскаму каталіцкаму епіскапу умешвацца ў царкоўныя справы праваслаўных і нават назначаць намеснікаў для кіравання праваслаўным духавенствам[1]. Мясцовая праваслаўная шляхта была пазбаўлена права гербаў, а таксама права засядаць у вялікакняжацкім савеце і займаць службовыя пасады[2]. У выданай у 1522 г. грамаце Сігізмунд І указваў: «Мы не вы і не можам раздаваць або прапаноўваць такіх пасад (службовых.-М. А.) нікому з русскіх..., а будзем даваць іх і прапаноўваць літвінам рымска-каталіцкага веравызнання»[3]. Гэтую пастанову ён потым пацвярджаў і ў 1529, і ў 1537, і ў 1547 гг. Дакументы сведчаць, што пры гэтым «верацярпімым» каралі на тэрыторыі Украіны і Беларусі ўзмоцнена будаваліся каталіцкія касцёлы і «православным христианам великий плачь и беда была ся стала и учинила»[4].

Палітыку, якая адпавядала класавым інтарэсам польскіх правячых колаў і служыла рэлігійна-палітычным мэтам каталіцкай царквы, прадаўжаў і Сігізмунд Аўгуст. Іменна пры ім у 1569 г. была заключана ў Любліне палітычная унія, што з'явілася зброяй польска-каталіцкай агрэсіі на ўсходзе. Гэтая унія надоўга затрымала ўз'яднанне народаў Беларусі і Украіны з Расіяй. Пасля яе заключэння яшчэ больш абвастрыліся супярэчнасці паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, робячы непазбежнай паміж імі працяглую і жорсткую барацьбу за беларускія і ўкраінскія землі.

Актыўная барацьба за ўз'яднанне рускага, украінскага і беларускага народаў разгарнулася ўжо ў канцы ХV ст., у часы Івана ІІІ - першага «великого гасударя всея Руси». Пры ім быў канчаткова звергнут татара-мангольскі прыгнёт і створана моцная цэнтралізаваная дзяржава; адбыліся таксама буйныя змяненні ў сацыяльна-палітычным ладзе. З гэтага часу Расія выступае на міжнароднай арэне ў якасці вялікай і актыўнай сілы, якая адыгрывае відную ролю ў лёсе еўрапейскіх наро-

  1. Гл. Документы, объясняющие историю Западнорусского края, Спб, 1865, стар. ХХІІ-XXІV.
  2. Гл. Митр. Макарий. История русской церкви, т. V, кн. ІІ, стар. 343-344; Хрестоматия по истории ССCP, т, І, выд. 3-е, М., 1949, стар. 287.
  3. ВЗР, год VІІІ, 1870, Вільна, кн. 1, т. І, аддз. 1, стар. 1-2.
  4. A3P, т. 11, № 198.