нахаў Бернардзінскага ордэна, якія з'явіліся ў Літву ў 1468 г.[1]
у ХVІ ст. у Беларусі і на Украіне брацтвы ўтварылі даволі густую сетку і набылі вялікае грамадска-палітычнае і нацыянальна-культурнае значэнне. Яны з поспехам былі выкарыстаны беларускім насельніцтвам у ідэйнапалітычнай барацьбе супраць каталіцызма, у падтрыманні культурных зносін з Масквой і іншымі рускімі гарадамі. Брацтвы займаліся пытаннямі выхавання і асветы народа. Гэтая дзейнасць брацтваў з другой палавіны ХVІ ст. знайшла сваё выражэнне ў адкрыцці і ўтрыманні школ і друкарань, у выданні славяна-рускіх буквароў і вучэбных граматык; брацтвы ўтрымлівалі бальніцы, выдавалі дапамогі хворым, бедным, там. Яны таксама вялі барацьбу супраць феадальных прывілей магнатаў і вышэйшага духавенства.
Вялікае значэнне ў абуджэнні самасвядомасці беларускага народа мела літаратура, вельмі абшырная па свайму аб'ёму і разнастайная па зместу. Яна складалася з летапісаў, «жыццяў святых», багаслоўскіх і апакрыфічных твораў, перакладных гадальных і астралагічных кніг, палямічных і аратарскіх твораў, рэлігійных і свецкіх аповесцей, у якіх знаходзілі сваё выяўленне першыя сацыяльна-палітычныя вучэнні, што распаўсюджваліся ў Беларусі.
Нягледзячы на тое, што рускі і беларускі народы ўваходзілі тады ў розныя палітычныя аб'яднанні, беларуская літаратура развівалася ў самай блізкай і непасрэднай сувязі з літаратурай Маскоўскай Русі. Многія літаратурныя помнікі маюць адзін і той жа характар, адзін і той жа змест, адны і тыя ж формы і жанры. Гэта тлумачыцца кроўнай блізкасцю і наяўнасцю агульнай шматвяковай культурнай традыцыі[2]. Асноўнай ідэяй, якая праходзіла праз усе значныя творы тагачаснай літаратуры, незалежна ад таго ці былі яны створаны ў Расіі, Беларусі, ці на Украіне, з'яўлялася ідэя эканамічнай і культурнай агульнасці рускіх зямель. Гэтая ідэя пранізвае і «Повесть временных лет», і «Слово о полку Игореве»,