і дасціпныя трактаты Клімента Смаляціча, і «Слова» Кірыла Тураўскога, і беларускія, украінскія палямічныя творы, і рускія хранографы і многія іншыя творы старадаўняй і сярэдневяковай рускай літаратуры.
У сувязі з каталіцкай агрэсіяй асаблівае значэнне у грамадскім жыцці Беларусі ХVІ ст. набываюць рукапісныя палямічныя творы, накіраваныя на выкрыццё «прелестника папежа» і стаўленікаў «римского костела». Выступаючы ў цесным саюзе з уладамі, каталіцызм з'яўляўся ідэалагічным апраўданнем захопніцкіх планаў панскашляхетнай Польшчы. У выніку гэтага барацьба беларускага народа за незалежнасць, за Ўз'яднанне з рускім народам непазбежна набыла ў галіне ідэалагічнай форму барацьбы супраць каталіцызма, за праваслаўную рэлігію. Іменна таму выступленні праваслаўных палемістаў у Беларусі адыгралі гістарычна прагрэсіўную ролю, бо ўзнімаемае імі пытанне аб праваслаўі, аб «рускай веры» было непарыўна звязана па таму часу з ідэяй абароны Радзімы, сваёй народнасці, роднай мовы, культуры.
Палямічная літаратура атрымала шырокае распаўсюджанне ў Беларусі з другой палавіны XVІ ст. і дасягнула свайго найбольшага развіцця ў першай чвэрці ХVІІ ст. Аднак распаўсюджвалася яна і ў першай палавіне XVІ ст. Так, у трыццатых і саракавых гадах было вядома пасланне прота Афонскай гары Гаўрыіла да Угорскага караля Януша (напісана ў 1534 г.), якое пазней было выкарыстана аўтарам сказання «на богомерзкую, на поганую латину» (каля 1582 г.)[1]. у барацьбе супраць каталіцызма беларускія палямісты нярэдка выкарыстоўвалі пераклады грэчаскай аднатыпнай літаратуры, а таксама творы рускага публіцыста М. Грэка.
У XVІ ст. у Супрасльскім манастыры быў складзен спецыяльны зборнік палямічных твораў, які ўключаў у сябе 26 артыкулаў. Адзін з іх быў напісан яшчэ ў 1511 г. у адказ на сачыненне якогасьці каталіцкага епіскапа. Аўтар артыкула выкрывае «адшчапенства» каталіцкай царквы ад усяленскіх патрыярхаў, абвяргае каталіцкі дагмат аб главенстве рымскага папы і аб апостале Пятры як намесніку Хрыста. У сваіх довадах ён часта спасылаецца на пісанні Іаана Дамаскіна, Васілія Вялікага,
- ↑ Гл. „Труды Киевской духовной Академии № 2, 1894, стар. 182.