Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/38

Гэта старонка не была вычытаная

Грыгорыя Багаслова, Іаана Златауста, Дзіянісія Арэпагіта і іншых аўтарытэтаў хрысціянскай царквы[1].

Другой літаратурнай формай для выяўлення грамадска-палітычнай думкі беларускага народа таго перыяду з'яўляліся летапісы. Яны таксама характарызуюцца выключнай палітычнай вастрынёй. У летапісах адлюстроўваліся ўсе важнейшыя тагачасныя ідэйныя плыні, адлюстроўвалася барацьба ідэалогій розных сацыяльных груп. Узніклі яны пад уплывам агульнарускіх летапісных зводаў. Некаторыя з беларускіх летапісаў з'яўляюцца нібы далейшым працягам «Повести временных лет». Высветлена, што Супрасльскі і Радзівілаўскі летапісы, летапісны зборнік Аўраамкі і іншыя-усходнерускага паходжання і маюць у сваёй аснове ў большасці выпадкаў Наўгародскі летапіс[2].

У радзе беларускіх летапісаў праводзіцца ідэя адзінства ўсіх рускіх зямель. Агульнаруская традыцыя асабліва моцна выражана ў кароткіх летапісах. Складальнік Супрасльскага спісу (1519) называе кіеўскіх князёў князямі «всея Руси», выхваляе іх былую магутнасць, перамогі над ворагамі рускага народа. Летапісец яўна спачувае аб'яднальнай палітыцы рускіх князёў і вітае ўтварэнне рускай цэнтралізаванай дзяржавы на чале з Масквой. Побач з тым ён асуджае, хоць і ў асцярожнай форме, літоўскае ўладарніцтва і каталіцкую агрэсію ў Беларусі[3].

У патрыятычным духу напісан «Летапісец Літвы і кроніка руская». Апісваючы Кулікоўскую бітву, аўтар выслаўляе храбрасць і мужнасць рускіх воінаў, якія пад кіраўніцтвам доблеснага князя Дзімітрыя Іванавіча разбілі і патапілі ў рацэ татар. Разам з тым ён асуджае літоўскіх князёў як заваявальнікаў рускіх зямель[4].

Агульнарускі патрыятызм з асаблівай сілай паказан у лепшых помніках беларускай пісьменнасці таго перыя-

  1. Гл. "Труды Киевской духовной Академии" № 2, 1894, стар. 164, 167.
  2. Гл. Данилович. О литовских летописях, ЖМНП, 1840, лістапад, Спб, стар. 108-109; Д. С. Лихачев. Русские летописи и их культурно-историческое значение, выд. AH CCCP, М.— Л., 1947, стар. 467; А. Н. Насонов. О русском областном летописании "Известия АН CCCP" № 4, 1945, стар. 292.
  3. ПСРЛ, т. XVІІ, стар. 10-13, 30, 41, 44.
  4. Latopіsіec Lіtwy і kronіka Ruska, І. Danіłowіcza, w Wіlnіe, 1827, стар. 193-195.