ду — «Летописи Авраамки» і «Сказании о Мамаевом побоище». Асноўная ідэя «Летописи Авраамки» — гэта ідэя адзінства ўсіх рускіх зямель. Складальнік летапісу, расказваючы аб міжусобнай барацьбе, кляйміць ганьбай адступнікаў і здраднікаў рускага народа. Ён з пагардай і нянавісцю адносіцца да «паганага цара» Батыя, хана Мамая і яго саюзніка літоўскага князя Ягайлы. Летапісец успамінае тыя часы, калі «отци наши», «князі Рускыі» на чале з Ігарам на полаўцаў хадзілі і «пабілі іх». Затым ён апісвае, як Дзімітрый Данскі на чале рускага войска прыйшоў «за Дон у поле чыстае, у Мамаеву зямлю».
«О крепкыя и твердыя дерзости мужество! — усклікае ëн. — О како не убояся, ни усумнеся толика множества ратных! се бо всташа на нь три земли, три рати: первое Татарская, другое Литовское, третье Рязаньскаа; но обаче всех сих не убояся, ни устрашися никакоже...»[1]
Па сведчанню летапісца, «великий князь Димитрий всея Руси» ўшчэнт разбіў войскі Мамая, не даўшы ім магчымасці злучыцца з саюзніцкімі войскамі: «а Мамай посрамлен побежа, без всякого пожданиа Литва с Ягайлом побегоша назад с много скоростию...» «Бо тогда, — робіць вывад летапісец, — князя великого, ни рати его, ни оружиа его, токма имени его Литва бояхутся и трепетаху, о не яко при нынешних временех Литва над нами игры творят и поругаются»[2].
Спецыяльна апісанню перамогі рускіх воінаў над татарамі і іх саюзнікамі прысвечана «Сказание о Мамаевом побоище». Яно складаецца з дванаццаці раздзелаў і з'яўляецца падрабязным апісаннем Кулікоўскай бітвы. Асноўная ідэя «Сказания» — праслаўленне перамогі рускіх як вынік узросшай магутнасці іх зямель, аб'ядноўваемых Масквой. Аўтар адзначае, што ў гэтай бітве саюзнікам рускіх выступалі беларусы пад кіраўніцтвам полацкага князя Андрэя, які камандаваў правым флангам войск. Далей падкрэсліваецца, што рускія «татаров до конца побивши досконале экинули з шии своей ярмо татарское». Гэтыя словы, якіх няма ні ў адной вялікарускай рэдакцыі «Сказания о Мамаевом побоище», гавораць аб узросшай самасвядомасці беларускага народа.