Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/40

Гэта старонка не была вычытаная

Адным з найбольш ранніх праяўленняў грамадскапалітычнай думкі ў Беларусі была і вусная народная творчасць, прадстаўленая ў XVІ ст. шматлікімі казкамі, легендамі, гераічнымі і абрадавымі песнямі, прымаўкамі, загадкамі. Вядомы рускі даследчык-фалькларыст П. Бяссонау адзначае, што вусная творчасць беларускага народа з самых старадаўніх часоў «кипела обильными силами; песнею и стихом, не широкими и не длинными, а в тысяче видов, с изящным и частию шутливым характером, оглашался этот видимый и невидимый образ жизни народной: довольно сказать, что Слово о полку Игореве без нея убавилось бы на треть, что многое для целого славянского песнотворчества сгибло бы неясным и неполным без ея наследия, даже в теперешних его остатках, предлежащих читателю»[1].

У беларускай вуснай народнай творчасці тэматыка надзвычай разнастайная. Тут мы сустракаемся і з адносінамі чалавека да прыроды, святых, бога, і з сямейнымі адносінамі, і з успамінамі аб сумеснай барацьбе рускага, беларускага і ўкраінскага народаў супраць агульных ворагаў, і з выяўленнем гарачай любві народных мас да сваёй айчыны, і, нарэшце, з глыбокім сацыяльным пратэстам працоўных супраць існуючага эксплуататарскага ладу.

У песнях народ з гордасцю ўспамінае аб разгроме «злых татар» пад Крычавам, аб імкненні адстаяць сваю свабоду ў барацьбе з літоўскімі і польскімі феадаламі, аб гераічных схватках з усімі іншымі чужаземнымі захопнікамі. Было многа песень і вершаў, у якіх народ захоўваў самыя светлыя ўспаміны аб старадаўнерускім перыядзе жыцця. Ідэя адзінства рускіх зямель добра бачна з наступных радкоў, запісаных у былой Мінскай губерні і якія адносяцца да часу бліжэйшых наследнікаў Ягайлы:

Добре нам было,
Счастно нам было:
Коли Русь уся,
Тримаючися
Одной силою
За одно была[2].

  1. П. Бессонов. Белорусские песни, М., 1871, стар. І-ІІ.
  2. Сборник памятников народного творчества в Северо Западном крае, вып. 1, Вільна, 1866, № CXІX.