паповічам Бярозкай з Навагрудка, у адной пераробцы слова Іаана Златауста гаворыцца аб «храборах», якія робяць «добрая дела богатырская»[1]. Аб «богатырских делех» упамінае ў сваіх прадмовах да біблейскіх кніг і Скарына. Гэта з'яўляецца доказам таго, што Скарыне быў добра вядом рускі багатырскі эпас. Былінныя паданні былі асабліва распаўсюджаны ў раёнах, мяжуючых з Маскоўскай Руссю, аб чым, у прыватнасці, сведчаць указанні ў веставых адпісках Аршанскага старасты Філона Кміты Чарнабыльскага да кашталяна Троцкага Астафія Валовіча (1574)[2].
У песнях і вершах, казках і паданнях, багатых паэтычнасцю і народнай мудрасцю, найбольш поўна знайшло адлюстраванне «сацыяльна-палітычнае мысленне» народных мас іх грамадскія ідэалы, імкненне да свабоды, мары аб лепшым жыцці, вера ў свае творчыя сілы, патрыятызм і любоў да простага чалавека. Асабліва блізкай свядомасці працоўных Беларусі была ідэя дружбы і ўзаемнай сувязі рускага, украінскага і беларускага народаў. Гэтая і прахоза праз усе лепшыя творы таго часу, з'яўлялася кіруючым стымулам дзейнасці і творчасці лепшых прадстаўнікоў беларускай культуры і, вядома, Скарыны.
Дзейнасць і творчасць яго ёсць вынік усяго папярэдняга развіцця беларускай культуры і перш за ўсё вынік яе развіцця ў перыяд фарміравання беларускай народнасці.