Гэта старонка не была вычытаная
сітэта за 1504 г. (№ 258) мы і знаходзім аб ім першыя весткі: на адваротным баку 500-га ліста Скарына запісан адзінаццатым зверху, як заплаціўшым два грошы і прынятым у лік студэнтаў: Francіscus Luce de Ploczko, solvіt 2 gr.[1] Праз два гады ён заканчвае універсітэт і атрымлівае першую вучоную ступень — ступень бакалаўра філасофіі[2].
У Кракаўскім універсітэце — цэнтры тагачаснай польскай феадальнай культуры — Скарына меў магчымасць пазнаёміцца з працамі старажытнагрэчаскіх і рымскіх пісьменнікаў, гісторыкаў, філосафаў, з жыццесцвярджаючымі ідэямі гуманістаў, якія пранікалі ў Польшчу з Італіі, Францыі, Чэхіі і пракладвалі тут сабе шлях у жорсткай барацьбе з афіцыяльна прызнанай каталіцкай