Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/47

Гэта старонка не была вычытаная

Мусаці ў прамове перад членамі калегіі гаварыў: «Ёсць нейкі вельмі вучоны, але бедны юнак, які ужо мае ступень доктара мастацтваў (est quіdam doctіssіmus juvenіs artіum doctor pauper) які прыйшоў сюды з найаддаленых краін, размешчаных, бадай, за чатыры тысячы рымскіх міль і нават больш ад гэтай славутай дзяржавы...» Прычынай, якая пабудзіла яго зрабіць такое далёкае падарожжа, указвае далей віцэ-прыёр, з'яўляецца жаданне «аддацца заняткам медыцыны».

Пасля прамовы віцэ-прыёра са згоды членаў калегіі у залу пасяджэнняў увайшоў «названы вышэй малады доктар». Ён пачціва папрасіў, каб яму дазволілі трымаць экзамен на ступень доктара медыцыны бясплатна. Пытанне аб дапушчэнні Скарыны да экзаменаў было вырашана, па прапанове Мусаці, балатыроўкай шарамі. Усе члены калегіі паклалі свае шары ў чырвоную вазу, чым выказалі сваю згоду падвергнуць «магістра Франка» спачатку папярэдняму іспыту, а затым экзамену на ступень доктара медыцыны.

Назаўтра, 6 лістапада, як адзначаецца ў другім дакуменце, Скарына трымаў у прысутнасці 14 прафесараў медыцыны папярэдні іспыт. «Пан рускі магістр Францыск Скарына з Полацка, — сказана ў дакуменце, — атрымаў сёння раніцой пытанні, і паколькі гэтыя пытанні напамяць паўтарыў і настолькі доказана на іх запярэчыў і бліскуча іх вырашыў, то ўсімі прысутнымі там дактарамі названай калегіі без пярэчанняў, па заслугах быў прызнан дастойным і падлягаючым дапушчэнню да асабістага экзамену па медыцыне».

Трэці дакумент сведчыць аб паспяховай здачы Скарынаю «асабістых» экзаменаў па медыцыне, якія адбыліся 9 лістапада 1512 г. у епіскапскім палацы. «Выдатны рускі доктар мастацтваў Францыск Скарына, — сказана тут, — ...на пытанні, сёння раніцой яму дадзеныя, настолькі пахвальна і бездакорна адказаў на гэтым сваім строгім экзамене, напамяць працытаваўшы даныя яму пытанні і выдатнымі доказамі запярэчыўшы на іх, што ўсімі прысутнымі там дактарамі, пры поўнай адсутнасці нязгодных, быў адобран і прызнан прыгодным да лекарскіх навук і у звычайным парадку абвешчан доктарам лекарскіх навук»[1]. Важна мець на ўвазе, што гэтую высокую

  1. И. Шляпкин. К биографии Франциска Скорины, ЖМНП, № 4, 1892, стар. 382-385.