Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/49

Гэта старонка не была вычытаная

ацэнку сваім ведам Скарына атрымаў у краіне, якая з'яўлялася рассаднікам самых смелых, прагрэсіўных па таму часу ідэй, ідэй гуманізму.

Падуанскі універсітэт у пачатку XVІ ст. карыстаўся сусветнай славай і лічыўся адным з самых перадавых еўрапейскіх універсітэтаў, цвярдыняй арыстацелізма у авераісцкай форме. З канца XV ст. тут пашыраецца другі напрамак арыстацелізма — так званы александрызм, буйнейшым прадстаўніком якога быў Петра Памланаці. Гэты філосаф пад прыкрыццём вучэння аб «двойственной истине» праводзіў матэрыялістычна-атэістычныя ідэі.

Ва універсітэце было добра пастаўлена вывучэнне прыродазнаўчых навук, свецкага права, антычнай філасофіі і літаратуры; ён лічыўся «прытулкам выратавання» для ерэтыкаў. Усё гэта дае падставу гаварыць аб тым, што Скарына добра арыентаваўся ў сучасных яму дасягненнях навукі і культуры эпохі Адраджэння і быў прыхільнікам перадавых ідэй гуманізму.

Пасля 1512 г. Скарына, «у лекарстве і ў навуках вызваленых доктар», «у навуках і ў лекарстве настаўнік», на пяць год знікае з поля зроку даследчыкаў і зноў паяўляецца толькі ў 1517 г. ужо ў Празе. Можна думаць, што на працягу гэтых пяці год ён займаўся медыцынскай дзейнасцю, вывучаў справу кнігадрукавання і падрыхтоўваў адкрыццё сваёй друкарні ў Празе. Яму патрэбна было прарабіць вялікую работу, каб дастаць старыя рукапісныя царкоўнаславянскія тэксты, зрабіць «рускія» шрыфты, знайсці людзей, якія валодалі тэхнікай кнігадрукавання.

Пасяліўшыся ў Празе (чэшскай), Скарына развівае шырокую дзейнасць па перакладу і выданню бібліі на «рускую мову». Да нас дайшлі 23 біблейскія кнігі з яго прадмовамі, пасляслоўямі і тлумачэннямі. Выходзілі яны ў такім парадку. «Псалтирь», «Иов», «Притчи», «Иисус Сирахов» былі выданы ў 1517 г. У наступным 1518 г. выйшлі з друку «Екклесиаст», «Песнь песней», «Премудрость», чатыры кнігі Царстваў, «Иисус Навин». Астатнія 11 кніг — «Бытие», «Исход», «Левит», «Числа», «Второзаконие», «Руфь», «Эсфирь», «Плач Иеремии», «Книга пророка Даниила», «Судей» і «Юдифь» — надрукаваны ў 1519 г. Агульны загаловак дан Скарынаю на тытульным лісце «Бытия». «Бивлия руска, — пісаў ён, — выложена доктором Франциском Скориною из славного града По-