лоцка, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению».
Як відаць, каб перакласці і выдаць такую вялікую колькасць біблейскіх кніг за такі кароткі адрэзак часу, у той час трэба было прарабіць вную работу, якая была пад сілу нямногім. Для параўнання укажам, што Лютэр затрації на пераклад і выданне бібліі на нецкую мову каля 13 год (з 1522 па 1534).
Цяжка сказаць, чаму іменна Прагу Скарына выбрау месцам кнігадрукавання. У гэтым выпадку маглі спалучацца наступныя акалічнасці. Па-першае, высокі ўзровень развіцця чэшскай культуры таго часу не мог не прыцягнуць увагу чалавека, які прайшоў вялікую школу ў гуманістаў і быў выхаван на перадавых ідэях свайго веку. Важна мець на ўвазе, што ў Чэхіі і, у прыватнасці у Празе, была добра пастаўлена кнігадрукарская справа, быў ужо гатовы пераклад чэшскай бібліі (1506 г.), як з'явіўся для Скарыны адным з дапаможнікаў пры перакладзе і выданні ім «библии рускай». Па-другое, у Празе, у гэтым цэнтры перадавых ідэй гусізма, сугучных поглядам самога Скарыны, ён быў больш непрыступным для каталіцкага духавенства. Па-трэцяе, Прага знаходзілася паблізу дзеючых у той час друкарань у Венецыі, Нюрэнбергу і Аўсбургу, дзе Скарына мог даставаць патрэбнае абсталяванне і паперу. Што датычыць паперы, то дакладна ўстаноўлена, што яна была зроблена ў Германіі: такія ж папяровыя знакі — бычыная галава — ёсць і ў выданнях вядомага нямецкага друкара і ўладальніка папяровай фабрыкі ў Аўсбургу Шэншпергера[1].
Звяртае на сябе ўвагу той факт, што друкарня Скарыны ў Празе не была зарэгістравана: архівы Пражскага магістрата не далі ніякіх пэўных звестак аб яго выдавецкай дзейнасці тут у перыяд 1517 - 1519 гг. Таму дапушчальна меркаванне, што выданні Скарыны друкаваліся ў Празе нелягальна[2]. Але ў такім выпадку выказаная Даброўскім думка аб сувязях Скарыны з польскім каралём Сігізмундам І, дзякуючы якім ён нібыта сумеў арганізаваць кніжнае прадпрыемства ў Празе, не можа быць даказана.