пачынанне сустрэла энергічную апазіцыю маскоўскага кансерватыўнага грамадства, і яго кнігі (у паведамленні не указваецца, ці былі гэта кнігі, прывезеныя ім з Літвы, ці яны былі выданы ў самой Маскве) па загаду вялікага князя Маскоўскага былі спалены[1]. Цікава, што аб спальванні ў Маскве шрыфтаў, прывезеных туды «з Польшчы якімсьці рускім купцом» упамінае і француз Andre Thevet у сваёй «Касмаграфіі» (1584, стар. 165-166)[2].
Бадай ці гэты факт можа быць звязан з гісторыяй Івана Фёдарава, які пасля разгрому яго друкарні ў Маскве і ўзмацніўшыхся праследаванняў з боку рэакцыі ўцёк у Беларусь, каб прадоўжыць пачатую ў Маскве кнігадрукарскую справу. У інструкцыі Сігізмунда Аўгуста прама ўказваецца, што гэты кнігавыдавец быў падданым польскага караля; Andre Thevet жа называе яго рускім купцом з Польшчы. І, апрача таго, паведамляемыя польскім каралём акалічнасці і перыяд часу ніяк нельга звязаць з Фёдаравым і яго кнігадрукарскім вопытам у Маскве.
А. В. Флароўскі лічыць, што памянёны польскім каралём Сігізмундам Аўгустам выдавец рускіх кніг у Маскве мог быць толькі Скарына — «чалавек вельмі рухавы і, відаць, актыўны, які без намаганняў перамяшчаецца з Полацка ў Кракаў і ў Падую, з Прагі ў Вільна, з Вільна ў Кенігсберг або Познань, ён мог зацікавіцца і Масквой як у сувязі са сваімі гандлёвымі інтарэсамі..., так і ў сувязі з інтарэсамі распаўсюджання сваіх выданняў, як пражскіх, так і віленскіх»[3].
У карысць гэтага меркавання можна прывесці наступныя аргументы. Па-першае, ніхто іншы, апрача Скарыны, у гэты перыяд выданнем рускіх кніг ні ў Літве, ні за яе межамі не займаўся. Па-другое, віленскія выданні Скарыны, як вядома, рэдагаваліся ў асноўным у адпаведнасці са стараславянскай лінгвістычнай традыцыяй, і, значыць, выдавец мог упаўне разлічваць на маскоўскі кніжны рынак. Тым больш, што выданы ім «Апостол» быў
- ↑ Fіedler. Eіn Versuch der Vereіnіgung Vrussіchen mіt der römіschen Kіrche іm XVІ, Wіen, 1862.
- ↑ Гэтае паведамленне адносіцца да 60-х гадоў XVІ ст., але ці не звязана яно, як думае А. В. Флароўскі, з больш раннім перыядам і ці не адносіцца яно да паведамлення Фідлера?
- ↑ Sbornіk fіlologіcký, v. ІІІ, sv. XІІ, стар 211; гл. таксама A. V. Florowsky, Dіe Anfänge des Buchdruckes beі den Ostlaven, Slavіsche Rundschau," Jahrgang, XІІ, 1940, № 1-2, Praga, crap. 77.