побач з «Псалтирью» вельмі пашыранай у той час кнігай у Маскоўскай дзяржаве. Гэтым тлумачыцца, бадай, і той факт, што І. Фёдараў таксама пачаў сваю выдавецкую дзейнасць у Маскве іменна з гэтай кнігі Новага завета.
У сувязі з паездкай у Маскву «падданага польскага караля» звяртае на сябе ўвагу і такая дэталь. У 1526— 1527 гг. Маскву наведаў Багдан Онкаў, чалавек, які фінансаваў выдавецкую справу Скарыны ў Празе і, магчыма, у Вільна. Афіцыяльна ён паехаў у Маскву для таго, каб заручыцца там вярыцельнымі граматамі рускіх князёў Васілія Іванавіча Шамякі і Васілія Сямёнавіча Мажайскага, апошніх «удзельных» князёў Паўночна-Усходняй Русі, якія парвалі зносіны з Літвой і «паддаліся» на бок Масквы. Як прадпрыймальнік і камерсант, ён быў зацікаўлен у збыце кніг, выданых Скарынаю ў Вільна і Празе, і таму не мог адначасова не цікавіцца станам Маскоўскага кніжнага рынку[1]. Вельмі можа быць, што неўзабаве пасля яго звароту у Вільна забнадзейваючымі планамі Маскву вырашыў наведаць сам Скарына. Гэта магло адбыцца пасля 1527 г., але не пазней 1535 г., калі ён паехаў у другі раз у Прагу.
Апісаны факт, калі ён у сапраўднасці меў месца, поўнасцю ўзгадняецца з ідэйнай накіраванасцю дзейнасці Скарыны, з яго імкненнем «во великих послужити посполитому люду русского языка». У гэтай мяркуемай спробе завязаць зносіны з Масквой трэба бачыць не толькі, і не галоўным чынам, гандлёвыя інтарэсы кнігавыдаўца Скарыны (хоць з гэтым нельга не лічыцца)[2], але перш за ўсё яго шчырае жаданне садзейнічаць умацаванню культурных сувязей паміж беларускім і рускім народамі.
3 далейшай біяграфіі Скарыны вядома, што ў 1530 г., як сведчаць акты Кенігсбергскага дзяржаўнага архіва[3],
- ↑ A. Florovskіj. Fr. Skorіna et son actіvіté parmі les slaves, стар. 10-11.
- ↑ А. В. Флароўскі лічыць, што Скарыну "штурхалі ў бок Масквы аднолькава як ,чыста ідэйныя інтарэсы", так і "момант прадпрыймальнасці і камерцыйнага разліку" (гл. Sbornіk fіlologіcky, v. ІІІ, sv. XІІ, 1940-1946, стар. 210-212; "Slavіsche Rundshau, lahrgang, XІІ, 1940, № 1-2, стар. 77).
- ↑ Гл. Известия отд. русск. языка и словесности Российск. Академии наук, т. ХХІІ, кн. 2, Петраград, 1918, стар. 223-226.