яго запрасіў да сябе на работу прускі герцаг Альбрэхт[1], да якога дайшла чутка аб «пахвальнай вучонасці» і «незвычайных ведах» беларускага доктара мастацтваў і медыцыны. Адчуваючы, як відаць, матэрыяльныя цяжкасці (у сувязі з судовымі праследаваннямі, якія пачаліся супраць яго), Скарына згадзіўся на прапанову герцага і выехаў у Кенігсберг. Але яго знаходжанне там было кароткачасовым. Вясной гэтага ж года ён вярнуўся назад ў Вільна.
Мэта паездкі Скарыны ў Кенігсберг дагэтуль не высветлена. Вядома, аднак, што ў гэты час Альбрэхт разВіваў шырокую прапаганду лютэранства. У 1530 г. па яго распараджэнню быў выдан на польскай мове малы «Катэхізіс» Лютэра, які пазней быў перакладзен на рускую мову і паслан для друкавання ў Вітэнберг[2]. Магчыма, што іменна для гэтай мэты і быў запрошан у Кенігсберг Скарына, ужо вопытны і далёка вядомы тады выдавец «рускіх» кніг. Аднак у кенігсбергскіх актах няма нават і намёку на тое, што паездка Скарыны ў Прусію была звязана з выдавецкай справай. Наадварот, з іх можна зрабіць вывад, што яго знаходжанне там было абумоўлена нейкімі іншымі меркаваннямі герцага,—можа быць, як думае К. Ферстрэйтэр, Скарына быў на службе у Альбрэхта як урач у сувязі з эпідэміяй[3].
Раптоўны разрыў адносін паміж Альбрэхтам і Скарынаю дакументы тлумачаць сямейнымі акалічнасцямі апошняга. З Вільна, дзе жылі жонка і дзеці Скарыны, паступалі весткі аб тым, што гарадскія ўлады чыняць у адносінах да яго сям'і «несправядлівасці» і «крыўды». Жонка настойвала таму на неадкладным вяртанні дамоў[4]. Заручыўшыся ахоўнымі граматамі герцага, Скарына пакінуў Кенігсберг. Разам з ім у Вільна прыехалі «употай» друкар і ўрач, якія знаходзіліся да гэтага на службе пры двары герцага[5]. Можна таму дапусціць, што Скарына пасля вяртання у Вільна меў намер аднавіць тут сваю
- ↑ Прускае герцагства знаходзілася тады ў леннай залежнасці ад Польскай кароны.
- ↑ A. Florovskіj. Fr. Skoryna et son actіvіté parmі les slaves, 1939, стар. 6; яго ж Nové zpravy o pobytu Fr. Skoryny v Praze Časopіs Narodnіho Musea, v Praze, 1936, т. CX, стар. 11-12.
- ↑ Sbornіk fіlologіcký, v. ІІІ, sv. XІІ, 1940-1946, cтaр. 258.
- ↑ Гл. Известия отд. русск. языка и словесности Российск. Академии наук, т. ХХІІ, кн. 2, Петраград, 1918, стар. 223-226.
- ↑ Sbornіk fіlologіcký, v. ІІІ, sv. XІІ, 1940-1946, cтap. 205.