Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/55

Гэта старонка не была вычытаная

друкарскую справу і адначасова прадпрыймаў крокі ў напрамку разгортвання ўрачэбнай дзейнасці. Бадай ці яму ўдалося ажыццявіць свае намеры, бо ніякіх слядоў выданых ім кніг у гэты перыяд не захавалася; што ж датычыць яго медыцынскай практыкі, то вядома толькі, што ён сам некаторы час пасля вяртання з Кенігсберга працаваў урачом пры двары віленскага епіскапа.

Нягледзячы на сваё кароткачасовае знаходжанне ў Кенігсбергу і разрыў адносін з прускім герцагам, Скарына пакінуў там аб сабе як аб вучоным, выключную памяць. У кенігсбергскіх актах ён характарызуецца як «усебакова адукаваны муж свабодных мастацтваў, доктар медыцыны і здольны настаўнік». Захапляючыся здольнасцямі і ведамі беларускага вучонага, герцаг называе яго «мужам выдатнага і вялікага ведання», «непараўнанага даравання і пахвальнай вучонасці», чалавекам «са здольнасцю розуму выключнага і падрыхтаванага, з цудоўным багаццем ведаў найбольш слаўнага мастацтва, якое ён праяўляе і, як відаць, на працягу многіх год клапатліва збіраў у вандраваннях...»[1]

Як ужо адзначалася вышэй, у Вільна Скарына выдаў усяго толькі дзве кнігі - «Апостол» і «Малую подорожную книжицу», на якіх, мяркуюць, і спынілася яго выдавецкая і літаратурная дзейнасць. У чым жа справа? Чаму у Вільна Скарына не мог развіць такую інтэнсіўную работу па перакладу і выданню кніг, як гэта было раней, у Празе? Прабуючы адказаць на гэтае пытанне, некаторыя даследчыкі выказвалі меркаванне, што ў Вільна Скарына быў занят галоўным чынам падрыхтоўкай да друку но вых рукапісаў, але выдаць іх ён не мог, бо у 1530 г. тут адбыўся вялікі пажар, у агні якога нібыта згарэла і скарынінская друкарня разам з падрыхтаванымі да друку рукапіснымі тэкстамі (а магчыма і з надрукаванымі, але яшчэ не распраданымі кнігамі).

Ці так гэта было — сказаць цяжка. Адно можна гаварыць з упэўненасцю, што выдавецкая і літаратурная дзейнасць Скарыны ў Вільна спынілася не выпадкова. Папершае, з 1529 г. супраць Скарыны ў Вільна пачаліся няспынныя судовыя працэсы з-за маёмасці яго жонкі, радавой маёмасці ў Полацку і з-за заблытаных гандлё-

  1. А. В. Миловидов. Новые документы, относящиеся к биографии Ф. Скорины (Известия отд. русск. языка и словесности Российск. Академии наук, т. ХХІІ, 1918, стар. 223-226).