Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/56

Гэта старонка не была вычытаная

вых спраў брата Івана, якія цягнуліся да 1535 г.[1] і якія, безумоўна, не маглі не паралізаваць яго выдавецкай дзейнасці. З дакументаў, напрыклад, вядома, што пасля доўгай судовай цяганіны маёмасць Скарыны была канфіскавана, а сам ён, застаўшыся без матэрыяльных сродкаў, вымушан быў некаторы час выконваць абавязкі сакратара і дамашняга лекара у віленскага епіскапа. Нарэшце, дайшло да таго, што зацягнуты наўмысна у гандлёвыя справы брата, ён быў незаконна арыштаван і пасаджан у пазнанскую турму, дзе прасядзеў каля 10 тыдняў[2].

Па-другое, добра вядома, што Скарына выдаваў кнігі на сродкі сваіх мецэнатаў, у прыватнасці на сродкі двух заможных і ўплывовых членаў Віленскага гарадскога самакіравання. Аб гэтым сведчаць зробленыя Скарынаю прыпіскі да «Псалтири», «Иова» і «Екклесиаста»: «А то ся стало накладом Богдана Онькова сына радцы места Виленского», а таксама яго ўказанне ў «Апостоле» аб друкаванні віленскіх выданняў «в дому почтивого мужа Якуба Бабича, наистаршего бурмистра славного и великого места Виленского». Гэтыя асобы наўрад ці разумелі як след сапраўды вялікую і па маштабах і па свайму

  1. Гл. Беларускі архіў, т.1, стар. XLVІ-XLVІІ, XLXІ, XLXІІ, 35-37, 263-264.
  2. "Kwartalnіk hіstoryczny" r. XL, Lwow, 1926, стар. 473—475. У гэтым часопісе змешчана рэцэнзія на кнігу Л. Абрамовіча "Cztery wіekі arukarstwa w Wіlnіe" (1925 г.). Аўтар рэцэнзіі Марыя Вайцэхоўская на падставе вывучаных ёю пазнанскіх "мейскіх" актаў прыводзіць некалькі цікавых фактаў, якія датычаць жыцця і дзейнасці Скарыны. У прыватнасці, ёю ўказваецца, што ў 1529 г. Скарына прыязджаў у Познань, дзе ў гэты час памёр яго брат Іван, што пакінуў пасля сваёй смерці вялікія даўгі людзям, з якімі быў звязан гандлёвымі інтарэсамі. У другі раз Скарына прыехаў у Познань па справах віленскага епіскапа, у якога ён знаходзіўся на службе. Гэта было ўжо ў 1532 г. Але крэдыторы яго брата ложна праінфармавалі караля, нібыта Скарына з'яўляўся галоўным кампаньёнам свайго брата Івана і цяпер не жадае плаціць даўгі і таму ўцёк з Вільна. 5 лютага 1552 г. яны выпатрабавалі ў караля мандат на арышт Скарыны, дзе б ён ні знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы. Скарына ж у гэты час быў у Познані. Тут ён быў арыштаван і пасаджан у турму. Даведаўшыся аб гэтым, сын Івана Скарыны Раман неўзабаве прыбыў з Гданьска ў Познань і абвясціў сябе галоўным кампаньёнам бацькі, абяцаючы заплаціць даўгі. На судзе, які адбыўся 17 чэрвеня, Скарына даказаў, што ён з Вільна не ўцёк, а прыехаў у Познань па справах віленскага епіскапа, у якога ён служыў "sekratarzem і lekarzem nadwornym", пасля чаго і быў вызвален з турмы.