Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/58

Гэта старонка не была вычытаная

1552 г. ад імя чэшскага караля Фердынанда І сыну Скарыны Сімеону Русу з зацвярджэннем за ім прававой спадчыны. Не лішнім будзе прывесці яго даслоўна.

«Мы, Фердзінанд і г. д., гэтым лістом аб'яўляем, што доктар Францішак Рус Скорын з Полацка, садоўнік наш, які жыў тут, з'яўляецца чужаземцам у каралеўстве чэшскім, памёр і пасля сябе сына Сімеона Руса і некаторую маёмасць, пісьмы, пазыковыя абавязацельствы і другія юрыдычныя дакументы пакінуў; і прасіў нас памянёны Сімеон адносна адкрытага пісьма і увогуле завяшчання, у якім вызначана ўказаная маёмасць бацькі свайго, некалі жыўшага тут, каб яму выдан быў ліст аказана садзеянне. На такую пачцівую і пакорную просьбу яго ўсім сельскім старастам нашым, бургамістрам і членам гарадскога савета і другім усім падданым нашым у каралеўстве чэшскім гэтым лістом загадваем, каб аб якой-небудзь маёмасці, граматах, закладных абавязацельствах, кнігах і другіх рэчах, якія належалі калісь жыўшаму тут доктару Францу, бацьку яго, разведалі, і аб тым паведамілі і прадставілі права на тую маёмасць названаму Сімеону Русу, каб яму як наследніку і сыну выдалі тое і заплацілі справядліва, без далейшай адцяжкі памаглі, інакш не ўчыняючы»[1].

На гэты дакумент звярнуў увагу Ф. Р. Дворскі яшчэ у 1885 г. у сваіх «Заметках о славянской истории» (надрукаваны ў зборніку «Молодой Олень», VІ, 1885, стар. 212). Але яго паведамленне засталося незаўважаным, бо прозвішча Скарыны было перакладзена ім няправільна і гучала як зусім невядомае. Цікавячае яго месца ў акце ён прачытаў так: «Д-р Францішак Рус с Горын-полацка» і дадаў да гэтага «sіc!»[2]... Праз 50 год Флароўскі звярнуу увагу на гэтую заметку і, зверыўшы цытуемае месца з арыгіналам, выявіў у Дворскага памылку. Аказалася, што ў акце было напісана літаральна так: «Др. Францішак Рус Скорын з Полоцка». Флароўскі зрабіў вывад, што даны акт, без усякага сумнення, датычыць беларускага першадрукара Г. Скарыны.

Акт ад 29 студзеня 1552 г. з'яўляецца несумненна цікавым дакументам у многіх адносінах. Перш за ўсё ў ім ёсць указанне аб службе Скарыны ў Празе пры двары чэшскага караля Фердынанда І Габсбурга на пасадзе

  1. "Časopіs Narodnіho Musea", r. CX, v Praze, 1936, стар. 11-12.
  2. Там жа, стар. 12.