той жа час з тым Францыскам, якога Флароўскі называе iтальянцам. Можна таму думаць, што гэта ёсць адзін і той жа чалавек, г. зн. наш доктар Скарына. Такое дапушчэнне набывае тым большую імавернасць, што дыплом доктара медыцыны Скарына атрымаў у Італіі і мог быць таму прынят у Празе пазней за італьянскага батаніка. Флароўскі, аднак, не падзяляе гэтай думкі, мяркуючы, што Скарына служыў адначасова з італьянцам Францыскам або некалькі пазней яго. Але з'яўляецца неаспрэчным і ўпаўне ўстаноўленым фактам, што Скарына пасля 1534-1535 гг. перасяліўся ў Прагу, дзе прыняў з самага пачатку актыўны ўдзел у арганізацыі Пражскага каралеўскага батанічнага сада. Тут ён, паводле слоу Флароўскага, «знайшоў прымяненне сваім сілам як батанік-садавод, як спецыяліст па адной з тых галін прыродазнаўства, якая арганічна ўваходзіла ў кола навук, што вывучаліся на медыцынскім факультэце Падуанскага універсітэта»[1].
Звяртае на сябе ўвагу таксама і той факт, што пасля смерці Скарыны, як паведамляецца ў цытуемым вышэй дакуменце, засталіся пісьмы, даўгавыя абавязацельствы і іншыя юрыдычныя дакументы, якія, нажаль, дагэтуль яшчэ не знойдзены ў чэшскіх архівах. А яны значна дапоўнілі б біяграфію Скарыны і далі б магчымасць вучоным зрабіць рад вывадаў аб яго жыцці і дзейнасці і перш за ўсё аб яго сувязях як з чэшскім, так і з беларускім асяроддзем. Важным у гэтых адносінах з'яўляецца i паведамленне аб тым, што ў складзе маёмасці Скарыны, якая засталася пасля яго смерці, былі кнігі. Што гэта за кнігі — яшчэ невядома. Можна толькі меркаваць, што і ў час свайго другога знаходжання ў Празе Скарына быў нейкім чынам звязан з выдавецкай справай. У гэтай жа сувязі, бадай, трэба разглядаць і пісьмы, даўгавыя абавязацельствы і іншыя юрыдычныя дакументы, якія засталіся пасля яго смерці.
Нарэшце, акт ад 29 студзеня 1552 г. прадстаўляе несумненную цікавасць адносна высвятлення некаторых дэталей жыцця сям'і Скарыны і ўстанаўлення прыкладнай даты яго смерці. Дзякуючы даследаванню П. В. Уладзiмiрава вядома, што неўзабаве пасля пераезду ў Вільна Скарына жаніўся на удаве віленскага мешчаніна
- ↑ Sbornik filologicky, v. III, sv. XII, 1940-1946, стар. 216.