тэтаў. Будучы сапраўдным энтузіястам навукі, ён імкнуўся асвоіць яе ў самых розных галінах: яго цікавілі філасофія, гісторыя, права, матэматыка, жывапіс, медыцына, батаніка, майстэрства кнігадрукавання і г. д. Выдатныя веды ў галіне гэтых навук зрабілі яго доктарам свабодных навук і медыцыны яшчэ зусім маладым. Скарына быў першым чалавекам сярод усходніх славян, удастоены вышэйшай вучонай ступені[1].
Цудоўна спалучаючы ў сябе вялікае дараванне і рознабаковую адукацыю з разуменнем практычных задач сваёй эпохі — уласцівасці, якія рэдка спалучаюцца ў адным чалавеку, Скарына стаў адным з найбольш відных і карысных дзеячоў славянскага свету ў XVІ ст. Асабліва вялікая яго заслуга як зачынальніка кнігадрукавання ва усходнеславянскіх землях. Ён першы выказаў друкаванае слова на «рускай» мове, або, як ён часта паўтараў, на мове «людей простых посполитых», якая ў адрозненне ад царкоўнаславянскай мовы была зразумелай шырокім колам заходнерускага насельніцтва. Выданая ім біблія была першай друкаванай «рускай библией» і другой славянскай бібліяй пасля чэшскай[2].
Да Скарыны ні ў Беларусі, ні ў Расіі, ні на Украіне друкаваннем кніг ніхто не займаўся, а наяўныя тут рукапісныя тэксты захоўваліся пераважна ў манастырах. Але і там, паводле слоў В. А. Келтуяла, сапраўдных бібліятэк не было[3]. Манаполія на адукацыю належала духавенству, якое само вучылася мала, рэдка і неахвотна. Уся адукаванасць гэтых «набожных» людзей у лепшым выпадку заключалася ў начніцтв, у вузка царкоўнай кніжнасці. Што датычыць народных мас, то кніга для іх была недаступнай. Царква і манастыры, выступаючы ў ролі ганіцеляў асветы і навукі, у сваіх інтарэсах свядома культывавалі і падтрымлівалі сярод насельніцтва ўсеагульную непісьменнасць і забабоны. Яны не жадалі выпусціць з сваіх рук такую моцную ідэалагічную зброю, як кнігі. Нават біблію, гэтую рэлігійную першакрыніцу, царква імкну-
- ↑ Гл. А. Пыпин. Доктор Фр. Скорина (Рэцэнзія на кн. П. В. Уладзімірава, ,Вестник Европы", кн. 5, т. ІІІ, 1888, стар. 379).
- ↑ Польская біблія з'явілася толькі ў 1561 г., калі не лічыць таго, што асобныя біблейскія кнігі былі надрукаваны на польскай мове паміж 1522 і 1561 гг. (Гл. ВЗР, 1870, кн. 1, т. І, аддз. ІІ, стар. 88).
- ↑ Гл. В. А. Келтуяла. Курс истории русской литературы, ч. 1, кн. 2, Спб, 1911, стар 758.