Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/70

Гэта старонка не была вычытаная

знана афіцыяльнай, дзяржаўнай мовай, мовай літаратуры. На ёй пісаліся вялікакняскія граматы, выдаваліся судзебнікі, вялася дыпламатычная перапіска, пісаліся летапісы, хронікі, аповесці і г. д. Віленскі прэлат Эразм Вітэлі ў пісьме да рымскага папы (1501 г.) прызнаваўся, што ў Літве мовай «больш карыстаюцца рускай, таму, што яна лягчэй і прыемней»[1]. Наколькі руская мова была папулярнай у Літоўскай дзяржаве ў ХV-ХVІ стст. і часткова ў XVІІ ст., можна меркаваць па наступнаму вершу ў рукапісным экземпляры Літоўскага статута першай рэдакцыі, знойдзеным у Вільні ў мінулым стагоддзі:

Полска квитнет лациною
Литва квитнет Русчизною
Без той в Полсце не пребудешь
Без сей в Литве блазнем будешь
Той лацина езык дает
Та без Руси не вытрвает
Ведзь же юж Русь ижь тва хвала
По всем свете юж дойзрала
Веселисже ты Русине
Тва слава никгды незкгине[2].


У перыяд жыцця Скарыны заканчваўся працэс фарміравання беларускай народнасці, які адбываўся ў барацьбе з агрэсіяй польска-літоўскіх феадалаў і каталіцкай царквой. Перадавыя дзеячы беларускай культуры вялі энергічную барацьбу за прымяненне рускай мовы ў літаратуры. Асабліва гэта прыкметна ў творчасці Скарыны, у якога ідэал народнасці з поўнай відавочнасцю выступае ў факце выкарыстання ім роднай мовы.

У той час барацьба Скарыны за родную мову была не чым іншым, як абаронай беларускай народнасці ад пасяганняў паноў — шляхты і каталіцкага духавенства, якія імкнуліся навязаць беларусам сваю культуру, сваю веру, апалячыць і закабаліць іх. Скарына з'явіўся свядомым выразнікам сацыяльна-палітычных імкненняў перадавых слаёў беларускага народа да яднання з брацкімі народамі Расіі і Украіны.

Можна смела сцвярджаць, што выданнем сваёй «бібліі рускай» ён прадаўжаў і адстойваў традыцыі агульнарускай культуры, садзейнічаў развіццю барацьбы су-

  1. Памятники русской старины в Зап. губерн. империи, изд. П. Н. Батюшковым, вып. V, Пецярбург, 1872, стар. 28.
  2. Документы, объясняющие историю Западнорусского края и его отношения к России и Польше, Спб, 1865, стар. XXX.