Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/71

Гэта старонка не была вычытаная

праць гнёту польска-літоўскіх феадалаў і каталіцкай царквы, за агульнасць інтарэсаў рускага, украінскага і беларускага народаў.

Скарына горача любіў родную Беларусь і бескарысліва служыў ёй. Любоў да Радзімы ў яго практычна спалучалася з клопатамі аб умацаванні яе культуры і складала ў ім самую яркую рысу, з'яўляючыся кіруючай сілай усёй яго грамадскай і культурнай дзейнасці. Ён сам тлумачыў сваю дзейнасць патрыятычнымі матывамі: «наиболее с тое причины, иже мя милостивый бог с того языка на свет пустил»[1].

Патрыятызм Скарыны выявіўся не толькі ў абароне ім роднай мовы і ў выданні на ёй кніг «св. писания» ў інтарэсах асветы народных мас. Ён спецыяльна выкарыстау змест біблейскіх кніг для таго, каб асабліва падкрэсліць ідэю любві да Радзімы. З гэтай мэтай ён напісаў прадмову да біблейскай кнігі «Юдифь», у якой апісаў патрыятычны ўчынак казачнай яўрэйскай гераіні. У час асады яе роднага горада Іерусаліма войскамі Алаферна гэтая «вдовица Иудифь», ахвяруючы сваім жыццëм, выйшла непрыкметна з асаджанага горада, прабралася ў размяшчэнне войск асірыйскага палкаводца і адсекла яму галаву. З прадмовы відаць, што Скарыну цікавіць тут выключна патрыятычная ідэя. Ён рэкамендуе чытаць гэтую біблейскую кнігу не для ўмацавання ў веры, а для таго, каб «яко зерцало жену сию преславную (Юдифь. — М. А.) пред очима имеюще в добрых делех и в любви отчины не толико жены, но и мужи наследовали и всякого тружания и скарбов для посполитого доброго и для отчины своея не лютовали» (не шкадавалі. — М.А.)[2]. Да гэтай жа тэмы ён вяртаецца і ў прадмове да кнігі «Эсфірь» і ў іншых сваіх прадмовах. Удачна выкарыстоўваючы біблейскія прыклады для прапаганды патрыятызму, ён распальваў патрыятычныя думкі і пачуцці беларускага народа, даючы яму ў рукі нібы боскае апраўданне барацьбы за свабоду і незалежнасць ад іншаземнага заняволення.

Важна падкрэсліць тут, што для выхавання пачуцця патрыятызму, любві да Радзімы Скарына прыбягае не толькі да біблейскіх прыкладаў, але і да довадаў якія

  1. "Предъсловие въ Псалтирь". л. Г аб.
  2. "Предъсловие доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книги Иудифъ вдовици", л. В аб. (курсіў наш).