Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/75

Гэта старонка не была вычытаная

народа; іх трэба разумець не у вузкім сэнсе слова, яны не датычалі выключна толькі беларусаў (якія тады называлі сябе «русінамі», «рускімі», «Русью»), але ўсіх усходнеславянскіх народаў ад заходніх граніц Беларусі і Украіны да ўсходніх граніц Маскоўскай Русі. Аб гэтым сведчыць і характар выданых Скарынаю кніг, якія у сувязі з іх агульнарускай накіраванасцю атрымалі шырокае распаўсюджанне як у Беларусі, так і на тэрыторыі Украіны і Маскоўскай дзяржавы.

Зацікаўлены ў тым, каб наблізіць кнігу да шырокага кола чытачоў, прывіць да яе густ, зрабіць яе здабыткам народа, Скарына праяўляў вялікія клопаты аб знешнім выглядзе кніг, робячы іх зручнымі і прыгожымі. Тады як у богаслужбовых мэтах ужываліся тоўстыя фаліянты, большасць выданняў беларускага першадрукара была выпушчана, як ён сам гаварыў, «малымі кніжкамі», г. зн. у чацвёртую частку аркуша. Папера, шрыфт, малюнкі, застаўкі, старадаўні скураны пераплëт — усё зроблена з густам, па-мастацку, выклікаючы пачуццё захаплення і ў наш час.

Шрыфт Скарыны значна пераўзыходзіць шрыфт многіх сучасных яму выданняў. Літары вызначаюцца выдатнай дасканаласцю і маюць на сабе ярка выражаныя сляды літар рукапісных беларускіх актаў XVІ ст. Апошнія далі Скарыне таксама правапіс і кірылаўскую нумарацыю. У яго выданнях ёсць шмат заставак вялікіх і малых, якія служаць упрыгожаннем для новых раздзелаў кніг. У гэтых застаўках можна бачыць сінтэз лепшых узораў афармлення стараславянскіх рукапісных кніг і заходнееўрапейскай паліграфіі.

Характэрнай асаблівасцю кніг Скарыны, вельмі рэдкай для таго часу, было ўпрыгожанне іх цэлым радам арыгінальных, цудоўна выкананых ілюстрацый, гравюр, у якіх паказваліся біблейскія сцэны. Па задуме выдаўца яны павінны былі служыць для лепшага высвятлення тэксту кніг. Гаворачы аб прызначэнні гравюр, Скарына пісаў у прадмове да трэцяй кнігі Царстваў: «А то для таго, абы братия моя Русь, люди посполитые, чтучи, могли лепей разумети».

Адносна гэтых гравюр былі выказаны дзве супярэчлівыя думкі. Вядомы рускі мастацтвазнаўца В. В. Стасаў лічыў, што яны вельмі блізкія па свайму зместу да рускага выяўленчага мастацтва таго часу. «У многіх карці-