нах, — гаворыць ён, адчуваецца славянскі (маецца на ўвазе рускі. — М. А.) тып твараў і касцюмаў»[1].
П. В. Уладзіміраў, наадварот, адзначаў, што многія гравюры пражскіх выданняў Скарыны больш за ўсё былі звязаны з нюрэнбергскімі і аўгсбургскімі выданнямі[2]. Апошнюю думку падзяляюць і некаторыя савецкія аўтары. Так, напрыклад, Е. І. Кацпржак заяўляе, што гравюры Скарыны маюць ярка выражаны характар нямецкіх ілюстрацый таго часу: усе біблейскія асобы апрануты ў сучасныя еўрапейскія касцюмы, старадаўнія будынкі намаляваны ў гатычным стылі, сцэна бою ля сцен Іерусаліма нагадвае сярэдневяковы рыцарскі турнір[3].
Але разам з тым даследчыкі сходзяцца на тым, што у Скарыны адчуваецца прыкметнае адступленне ад мёртвага іканапіснага стылю царкоўнага жывапісу і праяўляецца імкненне да рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці. У яго на першым плане выступае чалавек. Пры гэтым аскетычныя, застыўшыя біблейскія фігуры замяняюцца рэальнымі прадстаўнікамі эпохі. У якасці прыкладу можна спаслацца на гравюру «Майсей перад наро дам», дзе слухачы Маісея нагадваюць сабой па знешняму выгляду рамеснікаў ХVІ ст. Асабліва цікавы сюжэты, у якіх паказваецца вытворчая дзейнасць людзей: будаўнічыя, палявыя і да т. п. работы[4].
Па тэхнічнай дасканаласці кнігі Скарыны стаялі на вельмі высокім узроўні. Яны пераўзыходзілі многія сучасныя ім выданні, у тым ліку лепшыя выданні таго часу — нюрэнбергскія і венецыянскія, якія лічыліся, як вядома, шэдэўрам друкарскага майстэрства. Паводле слоў таго ж Стасава, скарынінскія кнігі стаялі вышэй за многія наступныя выданні царкоўнаславянскай літаратуры, прадстаўляючы сабой нешта выключнае і непаўторнае ÿ сваім родзе[5].
- ↑ В. В. Стасов. Разбор рукописного сочинения г. Ровинского, "Отчет о седьмом присуждении наград гр. Уварова*, 1864, стар. 30-31.
- ↑ П. В. Владимиров. Доктор Франциск Скорина, его переводы, печатные издания и язык, стар. 76.
- ↑ Е. И. Кацпржак. История письменности и книги, выд. "Искусство, 1955, стар. 146.
- ↑ Гл. аб гэтым больш падрабязна ў ЧБД і ў брашуры В. В. Чапко, Беларускі першадрукар Георгій Скарына.
- ↑ У Апостале 1525 г., — гаворыць ён, — заглаўныя літары, герб Скарыны і манаграма з літарай Т выкананы так далікатна, так тонка, з такім незвычайным густам, што пераўзыходзіць усё награвіраванае ў такім жа родзе ў бібліі". І далей, адзначаючы самастойнасць, высокую мастацкую дасканаласць і ўплыў выданняў Скарыны на наступныя выданні, Стасаў прадаўжае: "Тая прыгажосць малюнка, тое майстэрства гравюры, якія на такі кароткі час прамільгнулі ў выданнях... Скарынінскіх, ніколі ужо больш не паўтарыліся ні ў адным выданні царкоўнаславянскага друку на працягу ўсёй другой палавіны ХVІ, усяго XVІІ і першай палавіны XVІІІ стагоддзя" (Разбор рукописного сочинения г. Ровинского, стар. 30-31).