рода, створан свет богам ці ён існуе адвечна, — у вырашэнні гэтага пытання ён заставаўся ў палоне рэлігійнага вучэння. Ён згаджаўся з біблейскім пунктам гледжання, згодна з якім «господ бог словом своим с ничего сотворил вся видимыя и неведемая»[1].
Але разам з прызнаннем аўтарытэту бібліі Скарына вялікае значэнне надаваў таксама вывучэнню прыродазнаўчых навук, і ў яго светапоглядзе знайшлі адлюстраванне гуманістычныя тэндэнцыі, уласцівыя найбольш перадавым розумам той эпохі. Скарына быў першым беларускім вучоным-гуманістам у самым шырокім і лепшым сэнсе гэтага слова. Яго погляды, ідэі расякнуты любоўю да навукі і асветы, верай у сілу чалавечага розуму, глыбокай павагай да простых людзей, у якіх ён імкнуўся выхаваць высокія маральныя якасці.
У эпоху жыцця Скарыны панавалі рэлігійныя формы мыслення. Аднак у краінах Заходняй Еўропы ў гэты час ужо даволі глыбокія карэнні пусціў гуманізм, аформіўшыся ў культурны (літаратурны, навуковы, філасофскі) рух нараджаўшайся буржуазіі, на долю якой выпала вялікая рэвалюцыйная задача. З яе вырашэннем звязаны буйныя поспехі ў прамысловай вытворчасці, у карабле будаванні, ваеннай справе, вялікія геаграфічныя адкрыцці, вынаходства кнігадрукавання, якое дало небывалы па сваёй магутнасці і эфектыўнасці сродак асветы і прапаганды. Дзякуючы патрэбнасцям развіцця вытворчасці паступова з-пад апекі царквы пачынае вызваляцца навука. Разгараецца барацьба за новы светапогляд, заснаваны на даследаванні прыроды, супраць старога схаластычнага светапогляду, які вырас на глебе безжыццёвага хрысціянскага аскетызма.
Клас буржуазіі, які тады складваўся, выстаўляе на першы план асабістую ініцыятыву. У цэнтры ўсяго становіцца чалавек з яго запатрабаваннямі, пачуццямі, імкненнямі. Сярэдневяковаму аскетызму з яго адарванасцю ад жыцця, клопатамі аб выратаванні душы гуманізм проціпастаўляе зямныя інтарэсы людзей, вывучэнне з'яў прыроды і чалавечага грамадства. Вера ў творчыя магчымасці здольнасці чалавека, у магутнасць яго розуму — вось новы прынцып гуманізму, пацвярджэнне і аб-
- ↑ "Сказание во первые книги Моисеовы, рекомые Бытья, доктора Франъциска Скорины", л. Н.