Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/81

Гэта старонка не была вычытаная

Ідэі гуманізму пранікалі і ў Вялікае княства Літоўскае і распаўсюджваліся цераз перадавых адукаваных людзей. Але Скарына меў магчымасць пазнаёміцца з імі і іншым шляхам, іменна ў часе свайго працяглага знаходжання на Захадзе, і перш за ўсё ў Італіі і Чэхіі. Добра вядома, што Італія з'яўлялася тады цэнтрам гуманістычнага руху. Навука, мастацтва, літаратура дасягнулі тут нябачанага росквіту, «які з'явіўся нібы водбліскам класічнай старадаўнасці і якога ніколі ужо больш не удавалася дасягнуць»[1].

Між іншым, што датычыць старадаўняй літаратуры, філасофіі, мастацтва, то з імі Скарына мог у той ці іншай меры пазнаёміцца і ў сябе на Радзіме нават па рукапіснаму зборніку, вядомаму пад назвай «Пчела». Гэты зборнік распаўсюджваўся на тэрыторыі Украіны, Беларусі і Рускай дзяржавы ў розных спісах з другой палавіны XІV па ХVІІІ ст. Па ім можна было знаёміцца з творамі класічнай, у асаблівасці грэчаскай старажытнасці, засвойваць ран і дасціпныя прыслоўі антычных філосафаў, пісьменнікаў, дзяржаўных дзеячоў, прымяняючы іх потым у сваіх уласных творах. У «Пчеле» сустракаецца шмат афарызмаў Піфагора, Сакрата, Пратагора, Дэмакрыта, Платона, Дзіягена, Арыстыпа, Плутарха і інш.; ёсць таксама тлумачэнні александрыйскага філосафа Максіма «на арыстоцелевы катэгорыі»[2].

Побач з гэтым у XV-XVІ стст. у бібліятэках беларуска-літоўскіх феадалаў сустракаліся творы, якія прыпісваліся Гамеру, Цыцэрону, Цэзару, і працы вучоных-гуманістаў па філасофіі, літаратуры і прыродазнаўству[3].

Творчасць Скарыны сведчыць аб тым, што ён добра ведаў асноўныя вучэнні старажытных аўтараў, многа і сур'ёзна вучыўся на творах літаратуры і мастацтва эпохі Адраджэння і быў знаёмы з прыродазнаўчымі і філасофскімі поглядамі гуманістаў. Як і апошнія, ён высока цаніў чалавечы розум і навуку, якая служыць зямным інтарэсам людзей. Яму зусім чужымі былі рысы пустога фантазёра, халоднага і абыякавага да усяго акружаючага вучонага. На яго думку, веды патрэбны чалавеку не

  1. Ф. Энгельс. Диалектика природы, 1948, стар. 5.
  2. Временник императорского московского общества истории и древностей российских, кн. 25, М., 1857.
  3. История русской литературы, под редакцией А. Е. Грузинского, т. 1, М., 1916, стар. 197.