Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/82

Гэта старонка не была вычытаная

для сухіх, адарваных ад жыцця спрэчак, а для справы, для барацьбы супраць цемры і невуцтва. Для яго веды і грамадская справа — гэта два бакі адной і той жа за з'явы.

Характэрнай рысай светапогляду беларускага вучонага з'яўляецца імкненне да эмансіпацыі ад запляснелых традыцый феадальна-царкоўных поглядаў, да абгрунтавання прынцыпу развіцця свабоднай чалавечай асобы. Яму ўласцівы дух крытыцызму, індывідуалізму. Ён высока ставіць асобу чалавека. Так, у прадмовах да біблейскіх кніг вучоны адзначае заслугі некаторых антычных мысліцеляў (Арыстоцель і інш.), указвае на свае асабістыя вартасці, ступені: «в лекарских науках доктор», «в науках вызволеных и в лекарстве доктор», «в науках и в лекарстве учитель». Асабліва Скарына ганарыўся вучонай ступенню доктара медыцыны, аб якой ён упамінае амаль ва ўсіх сваіх прадмовах. Але не толькі ў прадмовах да біблейскіх кніг гаворыць ён аб сабе як аб перакладчыку і выдаўцу гэтых «св. кніг». Сам загаловак рыданай ім бібліі сведчыць аб гэтым: «Бивлия руска выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцка, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Гэта адзін з рэдкіх выпадкаў, калі ў загалоўку кнігі рэлігійнага зместу указана імя перакладчыка, прытым асобы не духоўнай[1].

Уласцівы гуманізму індывідуалізм праявіўся ў Скарыны таксама і ў тым, што ў выданай ім бібліі ён змясціў да кніг «Бытие» і «Иисуса Сирахова» свой партрэт, на якім ён паказан седзячым у доктарскай мантыі і шапачцы за невялікім столікам з пяром у руцэ. Перад ім раскрытая кніга, вакол тоўстыя тамы і іншыя прадметы, якія сведчаць аб яго навуковых занятках. На століку, за якім сядзіць Скарына, знаходзяцца ў выглядзе знака Сонца і Месяц. Гэтае ізабражэнне, якое магчыма з яўляецца гербам або эмблемай Скарыны, паўтараецца і на некаторых ілюстрацыях да біблейскіх кніг. Характэрна, што на гэтай гравюры няма ні аднаго прадмета рэлігійнага ўжытку, або рэлігійнага сімвала.

Гуманістычныя ідэі ярка праявіліся ў напісаных Скарынаю прадмовах да біблейскіх кніг. У адрозненне ад прадстаўнікоў царквы ён разглядаў гэтыя кнігі з індывідуалістычных пазіцый — як сродак для распаўсюджання

  1. Гл. Е. И. Кацпржак. История письменности и книги, стар. 145.