Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/87

Гэта старонка не была вычытаная

ў Скарыны мы бачым імкненне пазнаёміць міран з самой бібліяй, а не з яе тлумачэннямі, а таксама па-мірску вольнае абыходжанне з ёю, то гэта дазваляе думаць, што ён быў закрануты «ерассю гарадоў», накіраванай галоў. ным чынам супраць папоў, супраць іх багацця і палітычнага становішча[1]. Таму ў яго няма нічога падобнага на тупую адданасць «слову божаму» рэлігійнага фанатыка. Ён не захапляецца «св. кнігамі», не адчувае перад імі замілавання. Той факт, што пры перакладзе сваіх біблейскіх кніг ён карыстаўся не адной, а радам крыніц, прадпрыймаючы як бы своеасаблівыя вышукванні ў іх, сведчыць аб яго незалежнай пазіцыі ў адносінах да царквы, як праваслаўнай, так і каталіцкай. Гэта даказвае тое што ён не праяўляў сляпога давер'я да крыніц, якія былі ў яго распараджэнні, а падыходзіў да іх у пэўнай ступені крытычна. У выніку яго пераклад бібліі аказаўся не зусім адпавядаючым ні аднаму з тых тэкстаў, якімі ён карыстаўся.

Скарына перадае біблейскія тэксты свабодна, адволь на, не прытрымліваючыся літары; ён выпускае цэлыя раздзелы, робіць перастаноўку іх па свайму погляду, уносіць свае ўстаўкі, якіх зусім няма ў тых біблейскіх тэкстах, якімі ён карыстаўся. Аўтар артыкула «Отношение перевода Скорины к Вульгате и старославянскому тексту Библии»[2], зверыўшы экземпляр «Пятикнижия Моисеева», выданага Сакырнай у 1519 г., з лацінскім тэкстам (Вульгатай) у выданні Пішэндорфа і ў выданні Штыра і Тэйля, з аднаго боку, і з царкоўнаславянскім рукапісам ХV ст., які складаўся з трынаццаці кніг Ветхага завета, у тым ліку і «Пятикнижия Моисеева» (тэкст той жа, што і ў Генадзіеўскай бібліі), з другога боку, зрабіў вывад, што пераклад Скарыны не можа быць прызнан здавальняючым у адпаведнасці з патрабаваннямі царквы. Будучы прыхільнікам праваслаўнай царквы, аўтар неадабральна адзываецца аб перакладзе Скарыны ў сувязі з тым, што выяўляе ў яго ў адным выпадку адступленні ад царкоўнаславянскага тэксту ў бок Вульгаты, а ў другім тое, што Скарына з «лішняю свабодаю» адносіцца да перакладаемага тэксту.

  1. Гл. У. М. Перцаў. Грамадская дзейнасць і светапогляд Георгія Скарыны, стар. 25, 27-28.
  2. Артыкул надрукаван у "Чтениях в обществе любителей духовного просвещения", кн. XІ, М., 1877, стар. 642-653.